Еўрапейская інтэграцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўрапейскі саюз
Сцяг Еўропы

Гэты артыкул — частка серыі:
«Палітычнае ўпарадкаванне
Еўрапейскага саюза
»

Еўрапейская інтэграцыя — працэс паступовага збліжэння і паглыбленага супрацоўніцтва еўрапейскіх краін і народаў у сферах эканомікі, права, культуры і палітыкі.

Пачатак інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце датуецца канцом 1940-х гадоў. Еўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам у рамках Еўрапейскага саюза, але таксама, прынамсі ў пэўных аспектах, — Савета Еўропы, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і АБСЕ.

Паводле вядомага амерыканскага палітолага Леона Ліндберга, інтэграцыя — гэта двухузроўневы працэс:

  1. Добраахвотнае адмаўленне з боку нацыянальных дзяржаў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэнні (суверэнітэту) ў пэўных сферах палітыкі (рашэнні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі).
  2. Пераарыентацыя прызнання, чаканняў і дзейнасці нацыянальных палітычных актараў на карысць гэтага новага цэнтра.

Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва, або праз стварэнне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках еўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцце і забяспечваць выкананне сваіх рашэнняў у самых разнастайных сферах жыццядзейнасці. Даследчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаў-членаў прымаецца праз узаемадзеянне ў рамках ЕС.

Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы суверэнітэту і нават мэтазгоднасць існавання нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасцей. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя еўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасавання і ўзнікнення Злучаных Штатаў Еўропы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]