Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў
The Progressive Alliance of Socialists and Democrats
Выява лагатыпа
Лідар Iratxe García[d][1]
Дата заснавання 23 чэрвеня 1953
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Месцаў у Еўрапарламенце 183
Сайт socialistsanddemocrats.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў (англ.: The Progressive Alliance of Socialists and Democrats, S&D) — сацыял-дэмакратычная фракцыя Еўрапейскага парламента.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сацыялістычная група заснавана 23 чэрвеня 1953 года як палітычная фракцыя ва Усеагульнай Асамблеі Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (папярэднік сучаснага еўрапейскага парламента). З дня выбараў першага Еўрапейскага парламента ў 1979 годзе і да выбараў 1999 года гэта была сама шматлікая група ў парламенце. 21 красавіка 1993 года група была перайменавана ў Групу Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, а 20 ліпеня 2004 у Групу сацыялістаў у Еўрапейскім парламенце. Гэта фракцыя займае другое месца па колькасці членаў Еўрапейскага парламента, пад цяперашняй назвай заснавана 23 чэрвеня 2009 года.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Дэпутаты Еўрапарламента, якія складаюць групу:

Дзяржава Нацыянальная партыя Еўрапейская партыя Дэпутаты Еўрапарламента 2004—2009 Дэпутаты Еўрапарламента 2009—2014
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі PES 7 4
Сцяг Бельгіі Бельгія (Фламандская супольнасць) Сацыялістычная партыя — іншыя PES 3 2
Сцяг Бельгіі Бельгія (Французская супольнасць) Сацыялістычная партыя PES 4 3
Сцяг Балгарыі Балгарыя Балгарская сацыялістычная партыя PES 5 4
Сцяг Кіпра Кіпр Рух за сацыял-дэмакратыю PES 0 1
Сцяг Кіпра Кіпр Дэмакратычная партыя Няма N/A 1
Сцяг Чэхіі Чэхія Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя PES 2 7
Сцяг Даніі Данія Сацыял-дэмакраты PES 5 4
Сцяг Эстоніі Эстонія Сацыял-дэмакратычная партыя PES 3 1
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Сацыял-дэмакратычная партыя PES 3 2
Сцяг Францыі Францыя Сацыялістычная партыя PES 31 14
Сцяг Германіі Германія Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі PES 24 23
Сцяг Грэцыі Грэцыя ПАСОК PES 8 8
Сцяг Венгрыі Венгрыя Венгерская сацыялістычная партыя PES 9 4
Сцяг Ірландыі Ірландыя Лейбарысцкая партыя PES 1 3
Сцяг Італіі Італія Дэмакратычная партыя Няма 8 21
Сцяг Італіі Італія Дэмакратычныя левыя Няма 3 0
Сцяг Італіі Італія Італьянская сацыялістычная партыя PES 4 0
Сцяг Латвіі Латвія Партыя народнай згоды Няма 0 1
Сцяг Літвы Літва Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы PES 2 3
Сцяг Люксембурга Люксембург Люксембургская сацыялістычная рабочая партыя PES 1 1
Сцяг Мальты Мальта Лейбарысцкая партыя PES 3 4
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Партыя працы PES 7 3
Сцяг Польшчы Польшча Саюз дэмакратычных левых сіл — Саюз працы PES 5 7
Сцяг Польшчы Польшча Сацыял-дэмакратыя Польшчы Няма 3 0
Сцяг Партугаліі Партугалія Сацыялістычная партыя PES 12 7
Сцяг Румыніі Румынія Сацыял-дэмакратычная партыя PES 10 11
Сцяг Славакіі Славакія Курс — сацыяльная дэмакратыя PES 3 5
Сцяг Славеніі Славенія Сацыял-дэмакраты PES 1 2
Сцяг Іспаніі Іспанія Іспанская сацыялістычная рабочая партыя PES 24 21
Сцяг Швецыі Швецыя Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі PES 5 5
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Лейбарысцкая партыя PES 19 13
Агульны 215 184

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]