Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці
| Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці Organisation Mondiale de la Propriété Intelectuelle World Intellectual Property Organization |
|
|
Дзяржавы-члены САІУ
|
|
| Членства: |
185 дзяржаў-членаў |
|---|---|
| Міжнароднае бюро (Сакратарыят): | |
| Тып арганізацыі: |
Міжнародная арганізацыя |
| Афіцыйныя мовы: |
англійская, арабская, іспанская, кітайская, руская, французская[1] |
| Заснаванне | |
| Канвенцыя САІУ | |
| www.wipo.int | |
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ, фр.: Organisation Mondiale de la Propriété Intelectuelle, OMPI; англ.: World Intellectual Property Organization, WIPO) — міжнародная арганізацыя, якая займаецца адміністраваннем шэрагу ключавых міжнародных канвенцый у галіне інтэлектуальнай уласнасці, у першую чаргу Бернскай Канвенцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў і Парыжскай Канвенцыі аб ахове прамысловай уласнасці. З 1974 года таксама выконвае функцыі спецыялізаванай ўстановы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях творчасці і інтэлектуальнай уласнасці.
Прадстаўнічасць [правіць]
У цяперашні час членамі САІУ з'яўляюцца 185 дзяржаў або больш за 90 % краін свету, на пасяджэннях арганізацыі статус назіральніка маюць каля 250 НДА і МПА. Сакратарыят САІУ або Міжнароднае бюро размешчаны ў Жэневе і мае штатных супрацоўнікаў, якія прадстаўляюць больш за 90 краін. Генеральным дырэктарам арганізацыі з 1 кастрычніка 2008 г. з'яўляецца Фрэнсіс Гары.
Зноскі
- ↑ Мовы функцыянавання Афіцыйнага сайта САІУ (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. па стане на 2 чэрвеня 2009 г. (Праверана 5 чэрвеня 2009)
- ↑ Канвенцыя, якая засноўвае ВОИС (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. (Праверана 21 чэрвеня 2009)
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).