Сілезскі этналект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сілезскі этналект
Саманазва:

ślůnsko godka

Краіны:

Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША і іншых краінах

Афіцыйны статус:

непрызнаная

Арганізацыя, якая рэгулюе:

-

Агульная колькасць носьбітаў:

каля 1,25 мільёна

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Індаеўрапейская
 Славянская
  Заходнеславянская
    Сілезскі этналект

Моўныя коды
ISO 639-1:

няма

ISO 639-2:

sli

ISO 639-3:

sli

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Сілезскі этналект (па-сілезску: ślůnsko godka, польск.: etnolekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходнеславянская мова, блізкая да польскай і, ў мянейшай ступені, чэшскай моваў. Як можна даведацца з каталогу Ethnologue, гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сілезцы з Верхняй Сілезіі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Большасць карыстальнікаў гэтага этналекту насяляюць Верхнюю Сілезію, падзеленую на дзве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сілезску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сілезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 70000 чалавек назвалі сілезскую мову роднай, а таксама прыблізна 170000 чалавек назваліся сілезцамі па нацыянальнасці. Наогул, агульная колькасць носьбітаў гэтага этналекту (большасць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае два мільёны чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сілезскамоўных (цешынска-сілезскамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цэшынска-сілезскі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сілезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сілезцамі па нацыянальнасці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылезскім этналекце размаўляюць і ў іншых частках свету.

Дыялект альбо мова?[правіць | правіць зыходнік]

Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, бо частка яго носьбітаў лічыць яго дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сылезскай мовы» адрознай ад польскай.

Калі лічыць яго асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у мянейшай ступені, чэшскай, з уплывам нямецкай мовы.

У Вікіпедыі[правіць | правіць зыходнік]

Хоць і былі спробы адкрыць Вікіпедыю на сілезскім этналекце, але спачатку запыт на стварэнне такога праекта не быў задаволены. 23 мая 2008 года была атрымана згода на адкрыццё сілезскай Вікіпедыі, і 26 мая з'явіўся дамен szl.wikipedia.org.

Прыклад тэксту[правіць | правіць зыходнік]

Вось прыклад вершаванкі на сілезскім этналекце:

Pjerůn

Jasny pjerůn ščilou z ńeba

Zaroz śe přežegnać čeba.


Пераклад на беларускую мову:

Пярун

Ясны пярун стрэліў з неба -

Адразу перажагнацца трэба.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на сілезскім этналекце


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]