Томас Бабінгтан Маколей
Томас Бабінгтан Маколей (англ.: Thomas Babington Macaulay, 25 кастрычніка 1800, Ротлі-Тэмпл, Вялікабрытанія — 28 снежня 1859, Лондан) — брытанскі гісторык і палітычны дзеяч.
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.
У 1833-1838 гадах член Вярхоўнага савета пры віцэ-каралю Індыі: кіраваў складаннем крымінальнага кодэкса, правёў рэформу асветы, накіраваную на пашырэнне сеткі школ і прымусовае ўкараненне англійскай культуры і мовы.
Ваенны міністр Вялікабрытаніі ў 1839-1841 гадах.
Выступаў супраць ідэі ўсеагульнага выбарчага права, у якім бачыў пагрозу цывілізацыі.
Аўтар "Гісторыі Англіі" з 1685 па 1702 (т.1-5, 1849-1861), а таксама папулярных гістарычных твораў, дзе ў бліскучай літаратурнай форме паказваў гісторыю Англіі як няспынны рух да росквіту пад кіраўніцтвам вігаў. Самай значнай падзеяй сусветнай гісторыі лічыў англійскую "Славутую рэвалюцыю" (дзяржаўны пераварот 1688-1689).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |