Тудвал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Saint Tugdual.jpg

Тудвал ці Тугдуал (брэт.: Tugdual, лац.: Tugdualus, фр.: Tugdual, англ.: Tudwal, пам. 564 г., Трэгор, Брэтань) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, манах, першы біскуп горада Трэгора (сёння — Трэг'е), адзін з 7 святых заснавальнікаў Брэтані. У маладым узросце Тудвал адправіўся ў Ірландыю, каб там вывучаць Біблію, затым стаў пустэльнікам на востраве (сёння называецца Сент-Тудвал) каля паўночнай часткі Уэльса. Праз некаторы час ён вярнуўся ў Брэтань, дзе разам са сваімі вучнямі заснаваў манастыр. Па патрабаванні караля франкаў Хільдэберта I Тудвал быў пасвечаны у епіскапа горада Трэгора.

У горадзе Трэг'е знаходзіцца былы кафедральны сабор, асвечаны ў гонар святога Тудвала.

Памяць у Рымска-Каталіцкай Царкве — 1 снежня.