Тэ Рангі Хіроа
Тэ Рангі Хіроа | |
---|---|
маары: Te Rangi Hīroa | |
Род дзейнасці | урач, палітык, антраполаг, дырэктар, гісторык, лёгкаатлет, грамадскі дзеяч, настаўнік |
Дата нараджэння | кастрычнік 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 1951[2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Margaret Buck[d] |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Член у |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэ Рангі Хіроа (маары: Te Rangi Hīroa), таксама вядомы як Пітэр Генры Бак (англ.: Peter Henry Buck, 15 жніўня 1880, Урэнуі, Новая Зеландыя — 1 снежня 1951, Ганалулу, Гаваі, ЗША) — новазеландскі навуковец і грамадскі дзеяч. Тэ Рангі Хіроа — адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў так званай младамаарыйскай партыі — першай самастойнай палітычнай арганізацыі, узначальваў у 1890—1930 гадах рух маары за палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае раўнапраўе з англа-новазеландцамі, адраджэнне самабытнай нацыянальнай культуры народа.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Тэ Рангі Хіроа нарадзіўся 15 жніўня 1880 года ў невялікім горадзе Урэнуі ў Новай Зеландыі. Яго бацька, Уільям Генры Бак, быў ірландцам, маці — прадстаўніцай народа маары. З культурай і мовай маары будучага навукоўца яшчэ ў раннім дзяцінстве пазнаёміла яго бабуля па матчынай лініі.
У 1899 годзе Тэ Рангі Хіроа паступіў у медыцынскі універсітэт і, атрымаўшы вышэйшую медыцынскую адукацыю, пачаў працаваць урачом сярод маары, а пазней на працягу некалькіх гадоў узначальваў ведамства па ахове здароўя гэтага народа. Па родзе сваёй дзейнасці Тэ Рангі Хіроа бываў у самых розных кутках Новай Зеландыі, дзе шырока знаёміўся з становішчам, бытам і культурай маары. Тады ж ён звязаўся з младамаарыйскай партыяй, якая бараніла інтарэсы карэнных жыхароў Новай Зеландыі.
У 1927 годзе Тэ Рангі Хіроа з’ехаў на Гаваі, каб працаваць у этнаграфічным музеі ў Ганалулу. З 1936 года і да канца сваіх дзён Тэ Рангі Хіроа быў дырэктарам гэтага музея.
У 1951 годзе ён памёр, крыху не паспеўшы скончыць апошнюю буйную працу Explorers of the Pacific, якая была выпушчана ўжо пасля яго смерці ў 1953 годзе.
Зноскі
- ↑ https://teara.govt.nz/en/biographies/3b54/buck-peter-henry
- ↑ а б Те Ранги Хироа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Buck P. H. Medicine amongst the Maoris in ancient and modern times — OUR Archive, 1910.
- ↑ http://hdl.handle.net/10523/10413
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Новай Зеландыі
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Ганалулу
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Кавалеры ордэна «За выдатныя заслугі»
- Рыцары-камандоры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Узнагароджаныя медалём Сярэбранага юбілею караля Георга V
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Вучоныя Новай Зеландыі
- Грамадскія дзеячы Новай Зеландыі