Уладзімір Рыгоравіч Ванееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Рыгоравіч Ванееў
Старшыня Менскага гарадскога савета
кастрычнік 1937 — жнівень 1938
Народны камісар гандлю БССР
28 ліпеня 1938 — сакавік 1941
Папярэднік Нохім Гурэвіч
Намеснік старшыні СНК БССР
сакавік 1939 — сакавік 1941
3-ці сакратар ЦК КП(б)Б
26 сакавіка 1941 — 12 кастрычніка 1941
Папярэднік Рыгор Эйдзінаў
Пераемнік Уладзімір Малін

Нараджэнне 6 жніўня 1896(1896-08-06)
Смерць 12 кастрычніка 1941(1941-10-12) (45 гадоў)
Партыя
Дзейнасць функцыянер
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна

Уладзімір Рыгоравіч Ванееў (6 жніўня 1896, в. Шчыпічоўшчына, Вяцкая губерня — 12 кастрычніка 1941, Вязьма) — савецкі функцыянер. Кіраваў арганізацыяй савецкага падполля і партызанскага руху ў Беларускай ССР за часамі Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе патрапіў на вайну, ваяваў на Заходнім фронце[1]. У войску далучыўся да камуністычнага руху. У лютым 1917 года пад Бабруйскам даведаўся аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі. Вёў сярод салдат актыўную прапаганду ідэй бальшавізму. У пачатку 1918 года ўступіў у РКП(б), удзельнічаў у грамадзянскай вайне[1].

У 1921 годзе вярнуўся ў родную вёску і арганізаваў там камуністычную ячэйку з парабкаў і беднаты. Быў абраны старшынёй Кацельніцкага гарсавета. Паступіў у Прамысловую акадэмію ў Маскве, але скончыць навучанне не паспеў, у 1933 годзе яго прызначылі начальнікам палітычнага аддзела саўгаса ў Заходне-Сібірскім краі. Член ЦВК СССР у 1927—1929 гадах.

У 1937 годзе паводле распараджэння ЦК ВКП(б) прызначаны на пасаду старшыні Менскага гарадскога савета[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года[1]. Кіруе будаўніцтвам абарончых рубяжоў і ваенных прадпрыемстваў. 28 ліпеня 1938 года прызначаны на пасаду народнага камісара гандлю БССР[2], з сакавіка 1939 намеснік старшыні СНК БССР[1].

З сакавіка 1941 года — сакратар ЦК КП(б)Б[1]. Займаўся мабілізацыяй ваеннаслужачых, арганізацыяй эвакуацыі насельніцтва, вывазам у тыл дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцяў і абсталявання. Адступіў з Мінска перад прыходам нямецкіх войскаў, працягваў дзейнасць Магілёве, Віцебску, Гомелі.

Ванееў кіраваў арганізацыяй партызанскага руху на тэрыторыі Беларускай ССР. Паводле яго загаду ў тыл праціўніка былі адпраўленыя будучыя буйныя арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху: Васіль Корж, Ціхан Бумажкоў, Фёдар Маркаў, Мінай Шмыроў, Аляксей Кляшчоў[3] і многія іншыя.

23 ліпеня 1941 года быў прызначаны брыгадным камісарам, членам Ваеннага савета 19-й арміі  (руск.) Заходняга фронту[1], удзельнічаў у абарончых баях пад Віцебскам, Смаленскам, Вязьмай. Трапіў у акружэнне. Пры прарыве акружэння быў на чале адной з ударных груп. 12 кастрычніка 1941 года загінуў у баі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

16 верасня 1943 года за заслугі ў арганізацыі партызанскага руху ў Беларусі, гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, Уладзімір Ванееў пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Уладзіміра Ванеева названы вуліца і плошча ў Мінску[1][4].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Ванеев Владимир Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  2. Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.
  3. «Партией призванный», С.Родионов (руск.)
  4. Улица Ванеева на Официальный интернет-портале Минского горисполкома Архівавана 22 ліпеня 2015. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]