Уэст Гэм Юнайтэд
«Уэст Гэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана.
Змест |
Гісторыя [правіць]
ХIХ стагоддзе. Раннія гады [правіць]
Футбольны клуб «Уэст Гэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.
ХХ стагоддзе [правіць]
У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Уэст Гэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб выляцеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся тамака даволі доўга — чвэрць стагоддзя.
У 50-я гады ХХ-га стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнэр: Тэд Фэнтан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «Малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.
У 1961 годзе ў «Уэст Гэме» змяніўся трэнэр. На месца Тэда Фэнтана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнэра ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прастанам» 3—2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалася атрымаць перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Уэст Гэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў «Мюнхен-1860».
Да 70-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнэрам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975. А у 1976 годзе «Уэст Гэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехта». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.
Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 «Уэст Гэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка Лігі, але саступіў «Ліверпулю». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з'яўляецца для яе лепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Уэст Гэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.
У пачатку 90-х да трэнэра Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу жа вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-Лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм'ер-Лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.
Дасягненні [правіць]
Бягучы склад [правіць]
- Па стане на 30 студзеня 2011 года
Вядомыя гульцы [правіць]
Глен Джонсан
Пол Інс
Майкл Карык
Джо Коўл
Фрэнк Лэмпард
Бобі Мур
Ст'юарт Пірс
Брайн Робсан
Рыё Фердынанд
Тэдзі Шэрынгэм
Хаўер Маскерана
Карлас Тэвэс
Паола Ды Каніа
Галоўныя трэнэры [правіць]
- 1901—1932
Сыд Кінг - 1932—1950
Чарлі Пэйнтэр - 1950—1961
Тэд Фэнтан - 1961—1974
Рон Грынвуд - 1974—1989
Джон Лаял - 1989—1990
Лоу Макеры - 1990—1994
Білі Бондз - 1994—2001
Гары Рэднап - 2001—2003
Глен Рэдэр - 2003—2006
Элан Пардзью - 2006—2008
Элан Кэрбышлі - 2008—2010
Джанфранка Дзоля - 2010—2011
Аўрам Грант
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уэст Гэм Юнайтэд- Афіцыйная старонка(англ.)
- Ukrainian Hammers(руск.)
- Russian Hammers(руск.)
- Ўэст Гэм №1(руск.)
- Сайт фанатаў «Ўэст Гэм Юнайтэд»(руск.)
