Уільям Лаян Макензі Кінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Лаян Макензі Кінг

Уільям Лаян Макензі Кінг (англ.: William Lyon Mackenzie King, 17 снежня 1874, г.Кітчэнер, Канада22 ліпеня 1950, Чэлсі, Квебек, Канада) — канадскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1909-1911 гадах міністр працы.

У 1919-1948 гадах лідар Ліберальнай партыі.

У 1921-1926, 1926-1930 і 1935-1948 гадах прэм'ер-міністр Канады.

У Другую сусветную вайну праводзіў курс на супрацоўніцтва Канады з дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі, паслы вайны — на ажыццяўленне сацыяльных рэформ у краіне, умацаванне яе міжнароднага прэстыжу (у 1945 годзе Канада была адной з дзяржаў-заснавальніц ААН) і адзінства канадскай нацыі (у 1946 годзе прыняты закон аб канадскім грамадзянстве).

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.