Уільям Шарп

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Шарп

Уільям Фарсайт ШАРП (англ.: William Forsyth Sharpe; нар. 16 чэрвеня 1934 г, Бостан, штат Масачусетс) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт (Лос-Анджэлес), ступень доктара атрымаў там жа. Выкладаў у універсітэце штата Вашынгтон, Каліфарнійскім і Стэнфардскім універсітэтах. Кансультант па інвестыцыях шэрагу прыватных фірм, прэзідэнт Амерыканскай фінансавай асацыяцыі (з 1980).

Прапанаваў мадэль цэнаўтварэння капітальных актываў, якая дазваляе вызначыць магчымы прыбытак ад каштоўных папер, паменшыць рызыку інвестара на аснове пэўнага спалучэння актываў і пасіваў і выбару адпаведнай структуры акцый. Распрацаваў метады для папярэдняй ацэнкі здзелак і для аптымальнага размеркавання капітальных актываў («Цана капітальных актываў: Тэорыя рыначнай раўнавагі ва ўмовах рызыкі», 1964; «Тэорыя інвестыцыйнага партфеля і рынкі капіталу», 1970). Даследуе пытанні палітыкі планавання інвестыцый пенсіённых, страхавых, дабрачынных і іншых фондаў, фактары, якія ўплываюць на прыбытак ад каштоўных папер. Яго працы паслужылі асновай для развіцця тэорыі цэнаўтварэння на фінансавых рынках, атрымалі практычнае выкарыстанне ў розных сферах эканомікі.

Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1990) «за працы па тэорыі фінансавай эканомікі» (з Г. Маркаеіцам і М. Х. Мілерам).

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Эканамічная тэорыя камп'ютараў» (Economics of Computers, 1969);
  • «Тэорыя інвестыцыйнага партфеля і рынкі капіталу» (Portfolio Theory and Capital Markets, 1970);
  • «Інвестыцыі» (Investments (with Gordon J. Alexander and Jeffrey Bailey, Prentice-Hall, 1999).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ермакоў В. Шарп // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.