Вашынгтонскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вашынгтонскі ўніверсітэт
Па-англійску

University of Washington

Дэвіз

лац.: Lux sit
англ.: Let there be light
бел.: Ды будзе святло

Заснаваны ў

1861

Тып

грамадскі

Мэтавы фонд

$ 2,0 млрд.[1]

Прэзідэнт

Майкл Янг

Месца размяшчэння

Сіэтл, Вашынгтон, ЗША
Каардынаты: 47°39′23″ пн. ш. 122°18′47″ з. д. / 47.656389° пн. ш. 122.313056° з. д. (G) (O) (Я)47°39′23″ пн. ш. 122°18′47″ з. д. / 47.656389° пн. ш. 122.313056° з. д. (G) (O) (Я)

Кампус

гарадскі (2,8 км²)

Бакалаўраў

30 790

Магістраў і дактароў

12 117

Выкладчыкаў

5 803

Колеры

         

Талісман

Гары Хаскі

Афіцыйны сайт

www.washington.edu

Вашынгтонскі ўніверсітэт (англ.: University of Washington) — універсітэт, заснаваны ў Сіэтле ў 1861 годзе пры падтрымцы адміністрацыі штата Вашынгтон. Па колькасці студэнтаў (каля 43 тысяч) і бюджэту (3100 млн. долараў, 2005) з'яўляецца найбуйнейшым на паўночным захадзе ЗША.

Універсітэцкія будынкі згрупаваныя вакол Чырвонай плошчы, на якую выходзіць неагатычная бібліятэка Сюзала. Пры ўніверсітэце дзейнічаюць мастацкая галерэя імя Хенры і музей натуральнай гісторыі імя Берка. Будаўніцтва новых будынкаў ажыццяўляецца пры падтрымцы Біла Гейтса і Пола Алена, бацькі якіх выкладалі ва ўніверсітэце.

Па стане на 2008 год 8 выпускнікоў Вашынгтонскага ўніверсітэта былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі. У акадэмічным рэйтынгу універсітэтаў свету ён займае 16-е месца (2008). У 1961 годзе ў універсітэце запрацаваў эксперыментальны ядзерны рэактар.

Зноскі

  1. 2010 NACUBO Public Endowment Market Values (англ.)  (PDF). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:GU8