Амарція Сен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Амарція Сен
অমর্ত্য সেন
Amartya Sen.jpg
Дата нараджэння:

3 лістапада 1933({{padleft:1933|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (81 год)

Месца нараджэння:

Шантынікетан, Брытанская Індыя

Краіна:

Flag of India.svg Індыя

Навуковая сфера:

эканоміка

Месца працы:

Калькуцкі, Дэлійскі, Оксфардскі, Гарвардскі, Кембрыджскі ўніверсітэты

Альма-матэр:

Кембрыджскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія (1998)
Шаблон:Бхарат Ратна
Амарція Сен на ВікіСховішчы

Амарція Сен (бенг.: অমর্ত্য সেন, Ômorto Shen, англ.: Amartya Sen; нар.3 лістапада 1933 г., Шантынікетан, Брытанская Індыя (цяпер індыйскі Заходняя Бенгалія) — індыйскі эканаміст, які ўнёс значны ўклад у фармулёўку канцэптуальнай структуры штогадовых справаздач ААН аб развіцці чалавецтва і індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу.

Вучыўся ў Прэзідэнcі-каледжы Калькуцкага ўніверсітэта і Кембрыджскім універсітэце (тут жа атрымаў ступень доктара).

Выкладаў у Калькуцкім універсітэце (1956-1958), Кембрыджскім універсітэце (1957-1963, з 1998), Дэлійскім ўніверсітэце (1963-1971), у Оксфардзе (1977-1988) і Гарвардзе (1987-1998).

У 1998-2004 гадах узначальваў Трыніці-каледж у Кембрыджы.

Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1986-1989). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1984). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1994 годзе.

У 1998 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «За ўклад у эканамічную тэорыю дабрабыту». Сен таксама стаў лаўрэатам прэмій Ф. Сейдмана (1986) і В. Лявонцьева (2000)

Дачка Амарція Сена ад першага шлюбу - Антара Дэў Сен - з'яўляецца вядомым індыйскім журналістам. Жонка эканаміста (з 1991 года, трэці шлюб Сена) - Эма Ротшыльд - таксама вядомы эканаміст.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Беднасць і голад» (Poverty and Famines, 1981);
  • «Вяртанне да праблемы няроўнасці» (Inequality Reexamined, 1992);
  • «Развіццё як свабода» (Development as Freedom, 1999).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Прэзідэнты Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі