Джордж Стыглер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Джордж Стыглер (англ.: George Joseph Stigler; 17 студзеня 1911, Рэнтан, штат Вашынгтон1 снежня 1991, Чыкага) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1982) "за наватарскія даследаванні прамысловых структур, функцыянавання рынкаў, прычын і вынікаў дзяржаўнага рэгулявання".

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ва ўніверсітэце штата Вашынгтон і ў Паўночна-Заходнім універсітэце. Доктар філасофіі Чыкагскага ўніверсітэта. Выкладаў у Чыкага, а таксама ва ўніверсітэтах Аёвы, Мінесоты, Калумбійскім універсітэце.

Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1964 г. Лаўрэат прэміі А. Сміта (1987).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • "Тэорыя цаны" (The Theory of Price, 1946);
  • "Тэорыя алігаполіі" (A Theory of Oligopoly, 1964).
  • "Нарысы па гісторыі эканамічнай тэорыі" (Essays in the History of Economics, 1965).