Гэры Бекер
| Гэры Стэнлі Бекер | |
| англ.: Gary Stanley Becker | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Потсвіл, Пенсільванія, ЗША |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Узнагароды і прэміі |
|
Гэры Стэнлі Бекер (анг. Gary Stanley Becker; нар. 2 снежня 1930, Потсвіл, штат Пенсільванія) — амерыканскі эканаміст.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1992 г. «за распаўсюд сферы макраэканамічнага аналізу на цэлы шэраг аспектаў чалавечых паводзінаў і ўзаемадзеяння, уключаючы нярынкавыя паводзіны». Вучыўся ў Прынстане; ступень доктара атрымаў у Чыкагскім універсітэце. Працаваў у Калумбійскім і Чыкагскім універсітэтах. Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1987 г. Прэзідэнт Таварыства эканомікі працы (1997). Узнагароджаны медалём Дж. Б. Кларка (1967). Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1985), Джона Коммонса (1987) і А. Сміта (1991). Ўваходзіць у кансультатыўны савет часопіса Review of Economics of the Household.