Фашо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фашо (fascio з італ. — «пучок») — тэрмін, які выкарыстоўваўся ў канцы XIX стагоддзя для абазначэння палітычных груп рознай арыентацыі. У пачатку XX стагоддзя гэтым тэрмінам сталі пазначаць нацыяналістычны рух, пазней названы фашызм.

У XIX стагоддзі фасцыя сімвалізавала сілу праз адзінства. У больш шырокім сэнсе тэрмін «фашо» выкарыстоўваўся для абазначэння італьянскай палітычнай групы або аб’яднання. Слова было ўпершыню выкарыстана ў гэтым сэнсе ў 1870 годзе ў дачыненні да рэвалюцыйных дэмакратаў на Сіцыліі; пасля гэтага яно захавала рэвалюцыйны падтэкст. Менавіта гэтыя канатацыі зрабілі яго прывабным для маладых нацыяналістаў, якія патрабавалі італьянскага ўдзелу ў Першай сусветнай вайне. Яны былі раскіданыя па ўсёй Італіі, іх групы былі створаны стыхійна і пазбаўленыя партыйнай прыналежнасці[1]. 18 жніўня 1914 года Альцэст дэ Амбрыс выступіў з трыбуны Міланскага сіндыкальнага саюза (МСС) супраць нейтралітэту Італіі і заклікаў да вайны супраць «нямецкай рэакцыі», а таксама с прапановай дапамогі Францыі і Вялікабрытаніі.

Гэта выклікала глыбокі раскол унутры Італьянскага сіндыкальнага саюза. Большасць аддала перавагу нейтралітэту. Пармская палата працы, МСС, і іншыя радыкальныя левыя сіндыкалісты заснавалі 1 кастрычніка 1914 года Саюз рэвалюцыйных інтэрнацыяналістаў. 5 кастрычніка Анджэла Аліўера Аліўеці апублікаваў свой маніфест у часопісе Pagine libere. Мусаліні неўзабаве пасля гэтага ўступіў у гэтую групу і ўзяў кіраўніцтва над ёй[2]. 11 снежня 1914 года Мусаліні ўзначаліў палітычную групу Fasci d’azione rivoluzionaria, якая была зліццём двух іншых рухаў: Fasci d’azione internazionalista rivoluzionaria і Fasci d’azione rivoluzionaria[3].

Гэтая новая група называла сябе «фашо Мілан», а яе лідарам быў Мусаліні. 24 студзеня 1915 года ў Мілане адбылася сустрэча лідараў падобных арганізацый, пасля якой была сфарміравана арганізацыя нацыянальнага ўзроўню[1].

У 1919 годзе Мусаліні аднавіў «фашо Мілан» выкарыстоўваючы новую назву Італьянскі саюз барацьбы. Таксама былі створаны іншыя фашо, якія змагаліся сілавымі метадамі са сваімі палітычнымі апанентамі. Па словах Х. В. Шнайдэра, новая «фашо Мілан» была створана прыкладна тымі ж самымі людзьмі, якія былі членамі старога фашо ў 1915 годзе, але з новай назвай і новай мэтай[4].

7 лістапада 1921 года была заснавана Нацыянальная фашысцкая партыя.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Італіі тэрмін «фашо» выкарыстоўваецца як прыніжальнае для неафашыстаў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б By permission of author, Fascism, Noël O’Sullivan, J. M. Dent & Sons, London, 1983. pg 207.
  2. The Birth of Fascist Ideology, From Cultural Rebellion to Political Revolution, Zeev Sternhell with Mario Sznajder and Maia Asheri, trans. by David Maisel, Princeton University Press, Princeton, NJ. 1994. pp 140, 214.
  3. The Birth of Fascist Ideology, Zeev Sternhell, pg 303.
  4. H. W. Schneider, Making the Fascist State, NY, 1928, pg 56, cited in Fascism, Noël O’Sullivan, J. M. Dent & Sons, London, 1983. pg 207.