Франсуа Дарлан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франсуа Дарлан

Франсуа Дарлан (фр.: François Darlan; 7 жніўня 1881 — 24 снежня 1942, Алжыр) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адмірал флоту (1939).

У флоце з 1902. З снежня 1936 начальнік Марскога Генштаба. Падчас 2-й сусветнай вайны з жніўня 1939 галоўнакамандуючы ВМФ. Пасля паразы Францыі з чэрвеня 1940 года марскі міністр ва ўрадзе А. Петэна. З лютага 1941 г. віцэ-прэзідэнт Савета міністраў ўрада Вішы, міністр абароны, замежных і ўнутраных спраў. Заключыў шэраг пагадненняў з фашысцкай Германіяй і Італіяй. З красавіка 1942 г. галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ўрада Вішы. Пасля высадкі англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнай Афрыцы ў лістападзе 1942 аддаў загад французскім войскам аб спыненні супраціву саюзнікам, а затым аб уступленні французскіх узброеных сілаў у барацьбу супраць фашысцкіх дзяржаў. 14 лістапада абвясціў сябе вярхоўным камісарам Францыі ў Паўночнай Афрыцы і утварыў Дзяржаўны савет. Забіты французскім манархістам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Henri Michel, Darlan, Hachette, Paris, 1993.
  • George F. Howe, North West Africa: Seizing the initiative in the West, Center of Military history, US Army, Library of Congress, 1991.
  • Arthur L. Funck, The politics of Torch, University Press of Kansas, 1974.
  • Professeur Yves Maxime Danan, La vie politique à Alger de 1940 à 1944, Paris, L.G.D.J., 1963.
Папярэднік:
П'ер-Эцьен Фландэн
Віцэ-старшыня Дзяржаўнага Савета
9 лютага 194118 красавіка 1942
Пераемнік:
П'ер Лаваль
Папярэднік:
П'ер-Эцьен Фландэн
Міністр замежных спраў Францыі
10 лютага 194118 красавіка 1942
Пераемнік:
П'ер Лаваль
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.