Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг
Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling
Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling.png
Дата нараджэння:

27 студзеня 1775(1775-01-27)

Месца нараджэння:

Леанберг, Германія

Дата смерці:

20 жніўня 1854(1854-08-20) (79 гадоў)

Месца смерці:

Бад-Рагац, Швейцарыя

Школа/традыцыя:

Нямецкая класічная філасофія

Кірунак:

Заходняя Філасофія

Перыяд:

Філасофія XIX стагоддзя

Асноўныя інтарэсы:

Натурфіласофія, Прыродазнаўчыя навукі, Эстэтыка, Рэлігія, Метафізіка, Эпістэмалогія

Аказалі ўплыў:

Платон, Бруна, Бёмэ, Спіноза, Лейбніц, Кант, Якобі, Гердэр, Гётэ, Гельдэрлін, Фіхтэ

Паслядоўнікі:

Гегель, К'еркегор, Хайдэгер, Пірс, Аўрабінда

Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон ШЭ́ЛІНГ (ням.: Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling; 27 студзеня 177520 жніўня 1854) — нямецкі філосаф. Быў блізкі Енскім рамантыкам. Выбітны прадстаўнік ідэалізму ў новай філасофіі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

3 1790 вучыўся ў Цюбінгенскім тэалагічным інстытуце (з Г. В. Ф. Гегелем). Прафесар Іенскага (з 1798), Вюрцбургскага (1803—06), Эрлангенскага (з 1820), Мюнхенскага (з 1827) і Берлінскага (1841—47) універсітэтаў.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Развіў прынцыпы аб'ектыўна-ідэалістычнай дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, несвядома-духоўнага творчага пачатку, ўзыходзячай сістэмы прыступак («патэнцый»), якая характарызуецца палярнасцю, дынамічным адзінствам супрацьлегласцяў.

Свае першыя філасофскія працы напісаў пад уплывам суб'ектыўнага ідэалізму І. Г. Фіхтэ, пазней перайшоў на пазіцыі аб'ектыўнага ідэалізму. Распрацаваў тэарэтычныя асновы натурфіласофіі і прынцыпы дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, узыходнай сістэмы ступеняў («патэнцый»), якая характарызуецца «палярнасцю» — дыялектычным адзінствам процілегласцей. Метадам пазнання такога адзінства лічыў «інтэлектуальную інтуіцыю». Паводле Ф. В. Шэлінга, у аснове развіцця прыроды ляжыць чыстая і аўтаномная воля — абсалют («Ідэі да філасофіі прыроды», 1797). Абсалют ён лічыў першаасновай усяго свету, духоўнай сутнасцю, незалежнай ад свядомасці, а прыроду — формай бессвядомага жыцця аб'ектыўнага роздуму. На яго думку, у чалавечым «Я» абсалют прыходзіць да самасвядомасці («Сістэма трансцэндэнтальнага ідэалізму», 1800). Рацыяналістычную філасофію называў «негатыўнай» і супрацьпастаўляў ёй філасофію «пазітыўную», якая зыходзіць з разумення першаснасці факта як ірацыянальнай свабоднай волі Бога; сродкам спасціжэння гэтай волі могуць быць міфалогія і рэлігія, у якіх гістарычна выяўляецца «адкрыццё» Бога («Філасофскае даследаванне аб сутнасці чалавечай свабоды і звязаных з ёю прадметаў», 1809). У сваёй канцэпцыі «адкрыцця» набліжаўся да тэасофіі і містыкі.

Пад уплывам Ф. В. Шэлінга фарміраваліся філасофскія погляды Ф. Шлеермахера, Ф. Баадэра, Э. Гартмана, В. Вунта, У. Салаўёва і інш. Ірацыяналістычныя яго ідэі атрымалі развіііцё ў філасофіі жыцця (А. Бергсон), экзістэнцыялізме і іншых філасофскіх кірунках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марозаў В. Шэлінг // Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. – Мінск, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]