Гаспар II дэ Каліньі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гаспар II дэ Каліньі
фр.: Gaspard II de Coligny de Chatillon
Gaspard-II-de-coligny.jpg
Гаспар II дэ Каліньі. Школа Клуэ.
граф дэ Каліньі
сеньёр дэ Шацільён
24 жніўня 1522 — 24 жніўня 1572
Папярэднік: Гаспар I дэ Каліньі
Пераемнік: Франсуа дэ Каліньі
адмірал Францыі
1552 — 24 жніўня 1572
Папярэднік: Антуан дэ Наайлес
Пераемнік: Ганарат II Савойскі
 
Нараджэнне: 16 лютага 1519({{padleft:1519|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})
Шацільён-сюр-Луэн, Луарэ, Францыя
Смерць: 24 жніўня 1572({{padleft:1572|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (53 гады)
Парыж, Францыя
Бацька: Гаспар I дэ Каліньі
Маці: Луіза дэ Манмарансі
Жонка: 1-я: Шарлота дэ Лаваль
2-я: Жаклін дэ Манбель
Дзеці: Ад 1-га шлюбу:
сыны: Генрых, Гаспар, Франсуа дэ Каліньі, Шарль дэ Каліньі
дачка: Луіза дэ Каліньі
Ад 2-га шлюбу:
дачка: Беатрыса дэ Каліньі
 
Узнагароды:
Шаблон:Ордэн Святога Міхаіла, Францыя

Гаспар II дэ Каліньі (фр.: Gaspard II de Coligny; 16 лютага 1519, Шаціён-сюр-Луэн, Францыя24 жніўня 1572, Парыж, Францыя) — французскі шляхціц і дзяржаўны дзеяч, лідар гугенотаў у часы французскіх рэлігійных войнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але не занадта знатнага бургундскага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагоддзя. У часы валадарання караля Людовіка XI, яго продкі перайшлі на службу да караля Францыі.

Дзяржаўная служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска і адразу звярнуў на сябе ўвагу мужнасцю і таленавітасцю, здольнасцю арганізаваць войскі, трымаць салдат у дысцыпліне і натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасці і на дыпламатычнай ніве, паспеўшы шляхам перамоў пакінуць за Францыяй Булонь.

У 1547 годзе быў прызначаны генеральным палкоўнікам французскай пяхоты, з 1551 года — губернатарам Парыжу і Іль-дэ-Франс, з 1555 года — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Латарынгіі, дзе спрыяў заваяванню трох біскупстваў і перамозе пры Рэнці(англ.) бел.. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сен-Кантена (1557), там ён быў узяты ў палон іспанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе і прабыў каля двух гадоў.

Забойства Каліньі ў Варфаламееўскую ноч.

У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытанню Бібліі, перапісцы з братам (д'Андэла), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства і пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 года Каліньі быў вызвалены з іспанскага палону і вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным з лідараў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.

Гаспар быў забіты ў Варфаламееўскую ноч 24 жніўня 1572 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Адмірала дэ Каліньі, малельня Луўра.
  • Jean du Bouchet, Preuves de l'histoire généalogique de l'illustre maison de Coligny (Paris, 1661)
  • François Hotman, Vita Colinii (1575), translated as La vie de messire Gaspar de Colligny Admiral de France, (1643; facsimile edition prepared by Émile-V. Telle (Geneva: Droz) 1987).
  • L. J. Delaborde, Gaspard de Coligny (1879–1882)
  • Erich Marcks, Gaspard von Coligny, sein Leben und das Frankreich seiner Zeit (Stuttgart, 1892)
  • H. Patry, "Coligny et la Papauté," in the Bulletin du protestantisme français (1902)
  • Arthur Whiston Whitehead, Gaspard de Coligny, Admiral of France (1904)
  • Charles Merki, L'Amiral de Coligny (1909).
  • J. Shimizu, Conflict of Loyalties: Politics and Religion in the Career of Gaspard de Coligny, Admiral of France, 1519-1572 (Geneva) 1970. Coligny's political motivations are stressed.
  • A Paris colloquy on Admiral de Coligny and his times in 1972 resulted in a volume of essays, Actes du colloque l'Amiral de Coligny et son temps (Paris) 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]