Хамід Карзай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хамід Карзай
пушту: حامد کرزي, дары: حامد کرزي
Хамід Карзай
сцяг
4-і Прэзідэнт Афганістана
з 9 кастрычніка 2004
(в.а. з 22 снежня 2001)
Папярэднік: Бурханудзін Рабані
сцяг
26-ы Прэм'ер-міністр Афганістана
13 лістапада 2001 — 2002
Папярэднік: Бурханудзін Рабані
Пераемнік: пасада скасавана
 
Прафесія: палітолаг
Веравызнанне: іслам суніцкага толку
Нараджэнне: 24 снежня 1957(1957-12-24) (56 гадоў)
в. Карз, Кандагар, Каралеўства Афганістан
Бацька: Абдул Ахад Карзай
Жонка: Зінат Карзай
Дзеці: сын: Мівайсом
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія

Хамід Карзай (пушту حامد کرزي, дары حامد کرزي - Hāmid Karzay, нар. 24 снежня 1957) — афганскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Афганістана (2001-2002), прэзідэнт Афганістана (з 2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хамід Карзай нарадзіўся 24 снежня 1957 года ў Кандагары ў арыстакратычнай сям'і аднаго караля Захір-шаха сенатара Абдул Ахада Карзая. Выхадзец з пуштунскага клана Папалзай ўплывовага племя Дурані, прадстаўнікі якога кіравалі Афганістанам на працягу двух стагоддзяў.

Вучыўся спачатку ў Кабуле, а калі яго сям'я эмігравала ў Пакістан пасля ўводу ў Афганістан савецкіх войскаў у канцы 1979, Хаміда паслалі на вучобу ў аспірантуру па спецыяльнасці паліталогія ў Хімачальскі ўніверсітэт (Сімла, Індыя). У час грамадзянскай вайны ў Афганістане разам з іншымі муджахідамі ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць улады Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (з 1978) і савецкіх войск (з 1979). Пасля прыходу муджахідаў да ўлады (красавік 1992) намеснік міністра замежных спраў. У гады праўлення талібаў (1996 — 2001) у эміграцыі, пасля іх выгнання з Кабула ў лістападзе 2001 на Бонскай канферэнцыі выбраны старшынём часовай Адміністрацыі Афганістана. У ліпені 2002 на «Лоя Джырга» (Сходзе прадстаўнікоў народа Афганістана) выбраны прэзідэнтам Пераходнай Ісламскай Дзяржавы Афганістан.

Валодае некалькімі мовамі - пушту, дары, урду, хіндзі, англійскай і французскай.

Жанаты (1998). Жонка - урач па адукацыі. Першы сын нарадзіўся ў 2007.

Шаблон:Главы Афганістана

Памылка скрыпта