Хросны бацька, фільм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хросны бацька
The Godfather
Постар фільма
Жанр

драма
гангстарскі фільм

Рэжысёр

Фрэнсіс Форд Копала

Прадзюсар

Альберт Рудзі

Аўтар
сцэнарыя

Марыа П'юза
Фрэнсіс Форд Копала

У галоўных
ролях

Марлан Бранда
Аль Пачына
Джэймс Каан
Рычард Кастэлана
Роберт Дзюваль
Стэрлінг Хэйдэн
Аль Лецьеры
Даян Кітан
Джон Казале

Аператар

Гордан Уіліс

Кампазітар

Ніна Рота

Кінакампанія

Paramount Pictures

Працягласць

175 хвіл.

Бюджэт

6-7 млн $[1][2]

Зборы

268,5 млн $[2]

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША

Год

1972

Наступны фільм

Хросны бацька 2

IMDb

ID 0068646

«Хросны бацька» (англ.: The Godfather) — гангстарская драма рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы. Экранізацыя аднайменнага рамана Марыа П'юза, выдадзенага ў 1969 годзе. Слоган: «Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца». Лічыцца лепшым гангстарскім фільмам на думку Амерыканскага інстытута кінамастацтва і адным з лепшых фільмаў у гісторыі кінематографа[3]. Стабільна ўваходзіць у першую пяцёрку 250 лепшых фільмаў па версіі аўтарытэтнага вэб-сайта IMDB.

Фільм атрымаў тры прэміі «Оскар»: лепшы фільм, лепшы адаптаваны сцэнарый, лепшая мужчынская роля (Марлан Бранда) — і яшчэ 19 розных узнагарод і 17 намінацый. Таксама займае трэці радок у спісе лепшых фільмаў за ўсю гісторыю амерыканскага кінематографа, «100 гадоў… 100 фільмаў (10-я юбілейная рэдакцыя)» (англ.: AFI’s 100 Years… 100 Movies (10th Anniversary Edition)), які штогод выдаецца Амерыканскім інстытутам кінамастацтва, саступаючы толькі кінастужцы «Грамадзянін Кейн»[4].

Здымкі фільма праходзілі на працягу чатырох месяцаў у сярэдзіне 1971 года. Прэм'ера адбылася ў сакавіку 1972 года (11[5] ці 15[1][6] сакавіка). Пры невялікім бюджэце ў 6 мільёнаў долараў, фільм сабраў у пракаце 268,5 мільёнаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 «The Godfather»(англ.)  на сайце Box Office Mojo
  2. 2,0 2,1 The Godfather, Box Office Information. The Numbers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 21 студзеня 2012.
  3. Джордан Хофман Best Movie Ever: The Godfather (англ.) . Ugo (9 лютага 2011). Праверана 31 жніўня 2012.
  4. AFI's 100 Years... 100 Movies (10th Anniversary Edition) (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 7 студзеня 2009.
  5. The Godfather Reviews, Ratings, Credits, and More at Metacritic
  6. Release dates — IMDb

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Серыя «Хросны бацька» Шаблон:Фільмы Фрэнсіса Форда Копалы