Хусейн Шахід Сухравардзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хусейн Шахід Сухравардзі
Хусейн Шахід Сухравардзі
сцяг
5-ы Прэм'ер-міністр Пакістана
12 верасня 1956 — 17 кастрычніка 1957
Папярэднік: Мухамад Алі Чаўдхуры
Пераемнік: Ісмаіл Ібрагім Чундрыгар
 
Партыя: Авамі Ліг
Адукацыя: 1) Калькуцкі Ўніверсітэт
2) Оксфардскі ўніверсітэт
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 8 верасня 1892(1892-09-08)
Міднапур, British Raj Red Ensign.svg Брытанская Індыя
Смерць: 5 снежня 1963(1963-12-05) (71 год)
Бейрут, Сцяг Лівана Ліван
Пахаваны: Дака
Бацька: Захід Сухравардзі

Хусейн Шахід Сухравардзі (8 верасня 1892 года, Міднапур, Бенгалія — 5 снежня 1963 года, Бейрут) — індыйскі, а затым пакістанскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў элітарнай мусульманскай сям'і, бацька Хусейна быў суддзём Вярхоўнага суда Калькуты. Малодшы брат Хасана Сухравардзі. Скончыў Калькуцкі ўніверсітэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 1921 годзе вярнуўся ў Бенгалію. Займаўся юрыдычнай практыкай. Пачаў палітычную дзейнасць, спачатку ўступіўшы ў партыю Сварадж (частка ІНК), але затым перайшоў у Мусульманскую лігу. Быў сакратаром правінцыйнай арганізацыі Мусульманскай лігі ў Бенгаліі. У 1937—1946 гадах міністр і ў 1946—1947 гадах галоўны міністр ва ўрадзе Бенгаліі.

Пасля стварэння незалежнага Пакістана працягваў займацца палітычнай дзейнасцю. У сакавіку 1950 года ўзначаліў Народную мусульманскую лігу (пасля Авамі Ліг). У снежні 1954 — жніўні 1955 года міністр юстыцыі, у верасні 1956 — кастрычніку 1957 года прэм'ер-міністр Пакістана. Пасля дзяржаўнага перавароту 1958 Суравардзі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. У 1962—1963 гадах адзін з ініцыятараў стварэння апазіцыйных ураду груповак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]