Бенгальская мова
Бенга́льская мова (бенгалі, бангла, банга-бгаша) (бенг.: বাংলা, ІРА: [ˈbaŋla]) — мова ўсходняй падгрупы індаарыйскай (індыйскай) веткі індаіранскай групы індаеўрапейскай сям'і.
Распаўсюджанне: Бангладэш, Індыя. Колькасць носьбітаў: 171 млн.[1], з іх у Бангладэш 100 млн.[2] (211 млн. разам з тымі, хто ведае Б. як другую мову[3]). Статус афіцыйнай мовы: Бангладэш, штаты Заходняя Бенгалія і Трыпура (Індыя). Код ISO 639-3: ben. Б. прызнаецца федэральнаю канстытуцыяй Індыі адною з 23 афіцыйных моў краіны.
Б. таксама распаўсюджаная сярод бенгальскіх эмігрантаў на Блізкім Усходзе, у Еўропе, Паўночнай Амерыцы і Малайзіі.
Характэрныя асаблівасці моўнага ладу — як у ўсіх моваў падгрупы. Выдзяляюцца 2 асн. дыял. групы: заходняя (асн. дыялект р-ну Навадвіпа) і усходняя (асн. дыялект р-ну Дакі).
Пісьменнасць [правіць]
Пісьмо бенгальскай мовы — уласнае арыгінальнае. Літаратурная мова прадстаўленая 2 стылямі: «класічным» (шадгу-бгаша), які абапіраецца на заходні дыялект і мае архаічную структуру і «размоўным» (чоліт-бгаша), які спалучае рысы сучаснага заходняга дыялекту і калькуцкай гаворкі. «Класічны» быў распаўсюджаны да 1920-х гг. і ўжываецца ў навуковай літаратуры, афіцыйных дакументах, часткова ў прэсе; «размоўны» стаў асноўнай формай літаратурнай мовы 2-й пал. 20 ст.
Гісторыя бенгальскай мовы прасочваецца ў помніках з 10 – 12 ст. і падзяляецца на 3 перыяды: старабенгальскі, сярэднебенгальскі (з 14 ст.) і новабенгальскі (з кан. 18 ст.).
Зноскі
Г. А. Зограф. Бенгальский язык // Большой энциклопедический словарь. Языкознание / Гл. ред. В. Н. Ярцева. — 2-е изд. [репринтное]. — М.: Большая российская энциклопедия, 1998. — 685 с.: ил. ISBN 5-85270-307-9 (БРЭ) С.72. • (Этналог) Ethnologue 15th ed.

