Мухамед Аюб Хан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мухамед Аюб Хан
англ.: Ayub Khan
Muhammed Ayub Khan.JPG
сцяг
2-і Прэзідэнт Пакістана
27 кастрычніка 1958 — 25 сакавіка 1969
Папярэднік: Іскандэр Мірза
Пераемнік: Ага Мухамед Ях'я Хан
сцяг
8-ы Прэм'ер-міністр Пакістана
7 кастрычніка 1958 — 28 кастрычніка 1958
Папярэднік: Фераз Хан Нун
Пераемнік: Нурул Амін
 
Партыя: Мусульманская ліга
Веравызнанне: Іслам, шыіцкага толку
Нараджэнне: 14 мая 1907({{padleft:1907|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})
горад Харыпур, Пакістан, British Raj Red Ensign.svg Брытанская Індыя
Смерць: 19 красавіка 1974({{padleft:1974|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (66 гадоў)
Ісламабад, Flag of Pakistan.svg Пакістан

Муха́мед Аю́б Хан (англ.: Ayub Khan) (14 мая 1907 — 19 красавіка 1974 год) — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і прэзідэнт Пакістана з 1958 па 1969 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Харыпуры; па этнічнай прыналежнасці пуштун[1].

Калі ў 1947 годзе быў створаны Пакістан, Аюб Хан узначаліў узброеныя сілы ва Усходнім Пакістане (цяпер Бангладэш).

Патомны ваенны, бацька Мухамеда служыў у брытанскай арміі ў чыне субедар-маёра. Скончыў Мусульманскі ўніверсітэт у Алігарху, затым Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Да моманту здабыцця Пакістанам незалежнасці быў самым старэйшым па званні мусульманскім афіцэрам.

У 1951 годзе быў прызначаны галоўнакамандуючым пакістанскай арміяй.

З 1954 па 1956 г. займаў пасаду міністра абароны, а пасля ваеннага перавароту 1958 года стаў главой ваеннага рэжыму.

У 1960 годзе фармальна легітымізаваў сваё становішча на чале дзяржавы рэферэндумам.

На пасадзе главы дзяржавы Мухамед Аюб Хан ініцыяваў Другую інда-пакістанскую вайну, праводзіў праамерыканскую знешнюю палітыку, менавіта ў яго кіраванне адбылося ўступленне Пакістана ў Багдадскі пакт, потым СЕНТА і СЕАТА. Праводзіў палітыку паскоранага эканамічнага росту і ўмеранай зямельнай рэформы. Дамогся прыняцця другой пакістанскай канстытуцыі, якая абмежавала палітычнае жыццё рамкамі так званых «асноўных дэмакратычных правоў».

У сакавіку 1968 года Аюб Хан цяжка захварэў і страціў палітычны кантроль над краінай.

У сакавіку 1969 года Аюб Хан сышоў у адстаўку пад ціскам палітычнай апазіцыі.

Зноскі

  1. Jaffrelot, Christophe (2004). A history of Pakistan and its origins. Anthem Press. pp. 69. ISBN 1843311496, 9781843311492. http://books.google.com/books?id=Q9sI_Y2CKAcC&lpg=PP1&pg=PA69#v=onepage&q&f=false. Retrieved on 2010-08-22. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэзідэнты Пакістана