Крысціян II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крысціян II
Christian II
Christian II - Sittow.jpg
сцяг
кароль Швецыі, кароль Даніі, кароль Нарвегіі
сцяг
1513 — 1523
 
Нараджэнне: 1 ліпеня 1481({{padleft:1481|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Нюбарг, Данія
Смерць: 25 студзеня 1559({{padleft:1559|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (77 гадоў)
Калунборг, Данія
Дынастыя: Blason Grand-duché d'Oldenbourg (Grandes armes).svg Ольдэнбургі
Бацька: Юхан
Маці: Крысціна Саксонская
Жонка: Изабела Габсбургская
Дзеці: Юхан (1518-1532),
Даратэя (1520-1580)
, Крысціна (1522-1590)
 
Аўтограф: Аўтограф

Крысціян II (1 ліпеня 1481 г. — 25 студзеня 1559) — кароль Даніі і Нарвегіі з 1513 па 1523 гады, кароль Швецыі з 1520 па 1523. Паходзіў з дынастыі Ольденбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў сынам Юхана, караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі, і Крысціны Ветын. З самага дзяцінства ён быў прызнаны спадчыннікам дацкага пасаду. У 1494 годзе прынц Крысціян быў прызнаны спадчыннікам кароны Нарвегіі, а ў 1497 і Швецыі.

У 15061513 гадах Крысціян быў намеснікам у Нарвегіі. Тут ён у 1506 даволі жорстка задушыў паўстанне супраць дацкага гаспадарання, замяніўшы паўсталых нарвежскіх дваран датскімі.

Пасля смерці ў 1513 караля Юхана Крысціян становіцца каралём Даніі. З самага пачатку валадарства, ён пачаў барацьбу супраць арыстакратыі, спрабуючы павялічыць сваю ўладу. У 1517 годзе ён пачаў барацьбу за Швецкую карону, высадзіўся ў Швецыю, абапіраючыся на падтрымку Густава Тролле, архібіскупа Упсальскага і некаторых арыстакратаў. Аднак у 1517 і 1518 ён пацярпеў паразы ў бітвах пры Стакгольме. У гэты час пачалася барацьба паміж Стэнам Стуре Малодшым і Густавам Тролле. Пры садзейнічанні Тролле Стэн Стуре быў адлучаны ад царквы.

Скарыстаўшыся гэтым Крысціян II падрыхтаваў вялікую армію і флот, пасля чаго ізноў уварваўся ў Швецыі. У 1520 адбылася бітва на возеры Осунден, у якой шведская армія была разгромлена, а сам Стэн Стуре Малодшы памёр ад раненняў. У гэтым жа годзе Крысціян II быў каранаваны каралём Швецыі, пасля чаго загадаў пакараць смерцю 82 шведскіх арыстакратаў, а таксама 600 заможных жыхароў Стакгольма.

У 1521 кароль адправіўся ў Нідэрланды, дзе сустрэўся з імператарам Карлам V. У яго Крысціян прасіў падтрымкі супраць Любека і атрымання правоў на графства Гольштэйн.

Вярнуўшыся ў Данію Крысціян II увёў законы, каб аблегчыць становішча сярэдняга і ніжэйшага класаў, якія шляхта і вышэйшае духавенства Даніі разглядала як спробу пазбавіць іх старажытных прывілеяў. Гэта выклікала паўстанне на поўдні Даніі. Адначасова пачалося шведскае паўстанне ў вобласці Далекарліі супраць жорсткай палітыкі Крысціяна, якое ўзначаліў Густаў Ваза. У Крысціяна II былі ўсе магчымасці ўтрымаць уладу, аднак яго жорсткая палітыка спрыяла росту ворагаў. Крысціян пасварыўся са сваім дзядзькам Фрэдэрыкам, графам Гальштэйнскім. Супраць Крысціяна таксама выступілі сяляне, купцы і гандляры. Падтрымалі ўсіх ворагаў дацкага караля горады Ганзы. У 1523 Фрэдэрык Гальштэйнскі каранавалі каралём Даніі, у той час як Густаў Ваза захапіў Стакгольм.

Крысціян II быў вымушаны збегчы ў Нарвегію, дзе безпаспяхова спрабаваў умацаваць свае пазіцыі. Ён вымушаны быў здацца і ў Капенгагене заключана пагадненне аб адрачэнні. Крысціян разам з сям'ёй адправіўся ў выгнанне ў Германію.

Пасля свайго адрачэння Крысціян некаторы час жыў у Нідэрландах, дзе ён знаёміцца ​​з творамі і поглядамі Марціна Лютэра. Тым не менш, каб забяспечыць сабе падтрымку імператара, ён зноў вяртаецца ў каталіцтва. У 1531 годзе ён падрыхтаваў новую армію і флот, спрабуючы вярнуць сабе кароны Даніі і Нарвегіі, аднак флот быў разбіты бурай, Крысціян з маленькай арміяй высадзіўся ў Нарвегіі і вымушаны быў весці мірныя перамовы. Пры перамовах з каралём Фрэдэрыкам I Крысціян быў здрадліва захоплены і адпраўлены ў Сенеборскі замак, дзе ён правёў 12 гадоў. Пасля гэтага Крысціян пераведзены ў замак Калунборга, дзе ён памёр 25 студзеня 1559 года.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка - Ізабела Габсбургская (1501-1526), ​​дачка Філіпа I, караля Кастыліі.

Дзеці:

Юхан (1518-1532)

Даратэя (1520-1580), жонка Фрэдэрыка II, курфюрста Пфальцскага

Крысціна (1522-1590), жонка Франчэска II Сфорца, герцага Міланскага (першым шлюбам), жонка Францыска I, герцага Латарынгскага (другім шлюбам)