Чэслаў Неман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чеслаў Неман

Чэслаў НЕ́МАН (сапр. Чэслаў Юліюш Выдрыцкі, польск.: Czesław Niemen (Czesław Juliusz Wydrzycki); 16 лютага 1939, Старыя Васілішкі, цяпер Шчучынскі раён — 17 студзеня 2004, Варшава) — польскі музыка.

Навучаўся ў музыкальнай педагагічнай вучэльні ў Гродне, па класу домбры. Як узгадваў аднакурснiк i сябра Немана Мiкалай Шышыгiн, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмi сумаваў па сваiх Старых Васiлiшках, адкуль быў родам, i часта з'язджаў туды, прапускаючы заняткi. Пасля году навучання Немэн быў выключаны з вучэльнi [1].

У 1958 сям'я Выдрыцкіх пераехала ў Гданьск, дзе Чэслаў паступіў у вышэйшую музычную школу. У пачатку 1960-х ён ужо пачаў выступаць на польскай эстрадзе, а ў 1962 стаў удзельнікам ансамбля «Niebiesko-Czarni», дзе быў не толькі вакалістам, але і складаў песьні. Група карысталася поспехам як у Польшчы, так і за яе межамі і нават выступала ў парыскай «Алімпіі». Менавіта ў гэты перыяд Выдрыцкі узяў сабе псеўданім Неман (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).

Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую версію яго песьні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 Чэслаў пачаткаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі рускіх народных песень.

Калі Неман другі раз патрапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі як «Spencer Davis Group», «Kinks» і «Pretty Things». З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адгадаваў доўгія валасы, цалкам змяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці знаходзіліся пад моцным уплывам чорнага соўла.

У пачатку 1967 Неман сышоў з «Niebiesko-Czarni» і распачаў уласную кар'еру, сабраўшы гурт «Akwarele». Улетку таго жа года Чэслаў выступіў на фэсце ў Сопаце, дзе зрабіў сэнсацыю песьняй «Dziwny jest ten świat» (Дзіўны гэты свет). Песьня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Неман запісаў тры альбома (з іх найболей удалыя першыя два), правёў сэры тураў і прыняў удзел у шэрагу фэстаў.

У 1969 Чэслаў у цалкам новым асяроддзі стварыў альбом «Niemen Enigmatic», дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда. У пачатку 1970-х у творчасці музыкі ў адрозненне ад ранніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Змена стылю запатрабавала і змены суправаджальнага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых чальцоў «SBB», звалася проста «Niemen». Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выяжджаў у Германію, Чэхаславакію, Фінляндыю і Венгрыю, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх Гульняў у Мюнхене.

У гэты перыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных пласцінак. У 1974 Неман сабраў чарговы праект, «Aerolit», з якім выпусціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную кружэлку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучанне «Katharsis» было чыста электронным, то праца 1978 «Idee Fixe» з'яўлялася рознапланавай. Тут можна было пачуць і фальклорныя стылізацыі, і электронны авангард і фанк і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасць артыста моцна скарацілася. Кружэлка «Postscriptum», выпушчаная супраць волі музыкі, як бы падводзіла рысу вялікага этапу яго творчага шляху.

У 1980-х Неман эксперыментаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся кампутарнай графікай. Перад тым як знікнуць з поля зроку на доўгі час Нёман выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысвечаным 25-годдзю польскага року, і ў 1989 выпусціў альбом «Terra Deflorata».

Магіла Немена на Павонзках

17 студзеня 2004 Чэслаў Неман сканаў ад рака. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фаны. Урну з парэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах.

Калі пачыналася пахаванне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала найбольш вядомая песьня з рэпертуару Чэслава Немана «Дзіўны гэты свет».

Змест

[правіць] Дыскаграфія

[правіць] Крыніцы

Зноскі

  1. М.Карневіч. Чэслаў Неман вучыўся ў Гродне. Биржа Информации № 325 от 29.04.2004

[правіць] У Сеціве


Літ.:
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах