Шаблон:Падзеі 4 жніўня
- 1060: Пачатак кіравання французскага караля Філіпа I.
- 1392: Падпiсана Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1579: Пачалася аблога Полацка войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем.
- 1648: Казакі на чале з Максімам Крываносам узялі замак Бар у ходзе антыфеадальнай вайны ў Рэчы Паспалітай.
- 1789: Устаноўчы сход Францыі паклаў канец феадальнаму ладу, адмяніўшы прывілеі двух кіруючых саслоўяў, духавенства і дваранства.
- 1901: Нарадзіўся амерыканскі музыкант Луі Армстранг.
- 1912: Здзейснены першы пасажырскі авіяпералёт цераз праліў Ла-Манш.
- 1917: Нарадзіўся беларускі пісьменнік Янка Брыль.
- 1924: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Мексікай і СССР.
- 1984: Афрыканская краіна Верхняя Вольта змяніла назву на Буркіна-Фасо.
- 2020: Выбухі ў порце Бейрута прывялі да шматлікіх ахвяр.