Шарлота Савойская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Шарлота Савойская | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 22 ліпеня 1461 — 30 жніўня 1483 | |||
| Папярэднік: | Марыя Анжуйская | ||
| Пераемнік: | Ганна Брэтонская | ||
| Нараджэнне: | 1440 | ||
| Смерць: | 1 снежня 1483 Амбуаз |
||
| Дынастыя: | Савойская дынастыя, Валуа | ||
| Бацька: | Людовік I Савойскі | ||
| Маці: | Ганна Кіпрская | ||
| Муж: | Людовік XI | ||
| Дзеці: | Ганна, Жанна, Карл | ||
Шарлота Савойская (фр.: Charlotte de Savoie; 1440 — 1 снежня 1483) — другая жонка караля Францыі Людовіка XI. Дачка Людовіка I, герцага Савойскага і Ганны дэ Лузіньян, прынцэсы Кіпрскай.
Біяграфія [правіць]
У 1451 годзе, Шарлота ажанілася з дафінам Францыі Людовікам (будучым Людовікам XI), старэйшым сынам караля Францыі Карла VII і Марыі Анжуйскай. Нявесце было ўсяго дзесяць гадоў, у той час як яе жаніху дваццаць восем. Шлюб быў звычайным палітычным саюзам і муж удзяляў Шарлоце мала ўвагі. У іх нарадзіліся восем дзяцей, трое з якіх выжылі:
- Ганна (1461—1522), з 1473 года замужам за П'ерам II (1438—1503), герцагам дэ Бурбон,
- Жанна (1464—1505), з 1476 года замужам за Людовікам XII Арлеанскім (1462—1515), каралём Францыі,
- Карл VIII (1470—1498), кароль Францыі Карл VIII.
Шарлота памерла 1 снежня 1483 года, перажыўшы свайго мужа на некалькі месяцаў.