З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дафі́н (фр.: Dauphin), цалкам дафін Францыі (фр.: Dauphin de France) ці дафін В'енскі (фр.: Dauphin de Viennois) — з XIV стагоддзя тытул спадчынніка французскага прастола (але толькі нашчадка дзеючага караля).
Тытул вядомы ў Францыі з ранняга Сярэднявечча. На гербе графа Гіга IV В'енскага быў намаляваны дэльфін (фр.: dauphin), і граф атрымаў мянушку «Le Dauphin». Затым тытул «Дафін В'енскі», які пайшоў ад гэтай мянушкі, атрымлівалі ў спадчыну графы В'енскія. Вобласць, якой яны кіравалі, атрымала назву Дафінэ. У 1349 годзе дафіны В'енскія прадалі тытул французскай кароне з умовай, што тытул будуць насіць спадчыннікі прастола.
Першым дафінам Францыі (спадчыннікам французскай кароны) стаў будучы кароль Францыі Карл V, сын Жана II Добрага. У далейшым гэты тытул насілі спадчыннікі прастола, якія з'яўляліся прамымі нашчадкамі кіруючых каралёў (сынамі, унукамі, праўнукамі); калі спадчыннікам быў брат, пляменнік ці іншы сваяк караля, ён не насіў тытула дафіна. Тытул захоўваўся да 1791 года, калі быў пасля ўвядзення ў Францыі недаўгавечнай канстытуцыйнай манархіі 1791—1792 гг. заменены на тытул «каралеўскі прынц» (Prince Royal).
Тытул быў адноўлены ў 1814 годзе пры Рэстаўрацыі Бурбонаў, але спачатку толькі тэарэтычна, бо Людовік XVIII быў бяздзетны. Пасля яго смерці ў 1824 дафінам Францыі стаў сын Карла X Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі, які насіў тытул да 1830 года. Пасля Ліпеньскай Рэвалюцыі 1830 года тытул быў канчаткова скасаваны і зноў заменены на «каралеўскі прынц».
Тытул жонкі спадчынніка — Дафіна (фр.: Dauphine).
Спіс Дафінаў Францыі [правіць]
| Партрэт |
Імя |
Спадчыннік караля |
Дата нараджэння |
Калі стаў Дафінам |
Калі спыніў быць Дафінам |
Дата смерці |
Іншыя тытулы, пакуль быў Дафінам |
Троннае імя |
Дафіна |
 |
Шарль, Першы Дафін Францыі |
Жан II Добры |
21 студзеня 1338 |
22 жніўня 1350 |
8 красавіка 1364
стаў каралём |
16 верасня 1380 |
Герцаг Нармандыі |
Карл V |
Жанна дэ Бурбон |
 |
Жан, Другі Дафін Францыі |
Карл V |
7 чэрвеня 1366 |
21 снежня 1366 |
|
— |
— |
 |
Шарль, Трэці Дафін Францыі |
Карл V |
3 снежня 1368 |
16 верасня 1380
стаў каралём |
21 кастрычніка 1422 |
|
Карл VI |
— |
 |
Шарль, Чацвёрты Дафін Францыі |
Карл VI |
26 верасня 1386 |
28 снежня 1386 |
|
— |
— |
 |
Шарль, Пяты Дафін Францыі |
Карл VI |
6 лютага 1392 |
13 студзеня 1401 |
Герцаг Гіенскі |
— |
— |
 |
Луі, Шосты Дафін Францыі |
Карл VI |
22 студзеня 1397 |
13 студзеня 1401 |
18 снежня 1415 |
Герцаг Гіенскі |
— |
Маргарыта Бургундская |
 |
Жан, Сёмы Дафін Францыі |
Карл VI |
31 жніўня 1398 |
18 снежня 1415 |
5 красавіка 1417 |
Герцаг Турэнскі |
— |
Жаклін Эно |
 |
Шарль, Восьмы Дафін Францыі |
Карл VI |
22 лютага 1403 |
5 красавіка 1417 |
21 кастрычніка 1422
стаў каралём |
22 ліпеня 1461 |
Граф Панцье |
Карл VII |
— |
 |
Луі, Дзявяты Дафін Францыі |
Карл VII |
3 ліпеня 1423 |
22 ліпеня 1461
стаў каралём |
30 жніўня 1483 |
|
Людовік XI |
Маргарыта Шатландская;
Шарлота Савойская |
 |
Франсуа, Дзясяты Дафін Францыі |
Людовік XI |
1466 |
|
— |
— |
 |
Шарль, Адзінаццаты Дафін Францыі |
Людовік XI |
30 чэрвеня 1470 |
30 жніўня 1483
стаў каралём |
7 красавіка 1498 |
|
Карл VIII |
— |
 |
Шарль-Арлан, Дванаццаты Дафін Францыі |
Карл VIII |
11 кастрычніка 1492 |
16 снежня 1495 |
|
— |
— |
 |
Шарль, Трынаццаты Дафін Францыі |
Карл VIII |
8 верасня 1496 |
2 кастрычніка 1496 |
|
— |
— |
 |
Франсуа, Чатырнаццаты Дафін Францыі |
Карл VIII |
ліпень 1497 |
|
— |
— |
 |
Франсуа, Пятнаццаты Дафін Францыі |
Францыск I |
28 лютага 1518 |
10 жніўня 1536 |
Герцаг Брэтонскі як Францыск III |
— |
— |
 |
Анры, Шаснаццаты Дафін Францыі |
Францыск I |
31 сакавіка 1519 |
10 жніўня 1536 |
31 сакавіка 1547
стаў каралём |
10 ліпеня 1559 |
Герцаг Арлеанскі, Герцаг Брэтонскі |
Генрых II |
Кацярына Медычы |
 |
Франсуа, Сямнаццаты Дафін Францыі |
Генрых II |
19 студзеня 1544 |
31 сакавіка 1547 |
10 ліпеня 1559
стаў каралём |
5 снежня 1560 |
Кароль-кансорт Шатландыі |
Францыск II |
Марыя Шатландская |
 |
Луі, Васямнаццаты Дафін Францыі |
Генрых IV |
27 верасня 1601 |
14 мая 1610
стаў каралём |
14 мая 1643 |
|
Людовік XIII |
— |
 |
Луі-Дзьёданэ, Дзевятнаццаты Дафін Францыі |
Людовік XIII |
5 верасня 1638 |
14 мая 1643
стаў каралём |
1 верасня 1715 |
|
Людовік XIV |
— |
 |
Луі, Вялікі Дафін, Дваццаты Дафін Францыі |
Людовік XIV |
1 лістапада 1661 |
14 красавіка 1711 |
|
— |
Марыя Ганна Баварская |
 |
Луі, Дваццаць першы Дафін Францыі |
Людовік XIV |
16 жніўня 1682 |
14 красавіка 1711 |
18 лютага 1712 |
Герцаг Бургундскі |
— |
Марыя-Адэлаіда Савойская |
 |
Луі, Дваццаць другі Дафін Францыі |
Людовік XIV |
8 студзеня 1707 |
18 лютага 1712 |
8 сакавіка 1712 |
Герцаг Брэтонскі |
— |
— |
 |
Луі, Дваццаць трэці Дафін Францыі |
Людовік XIV |
15 лютага 1710 |
8 сакавіка 1712 |
1 верасня 1715
стаў каралём |
10 мая 1774 |
Герцаг Анжуйскі |
Людовік XV |
— |
 |
Луі-Фердынанд, Дваццаць чацвёрты Дафін Францыі |
Людовік XV |
4 верасня 1729 |
20 снежня 1765 |
|
— |
Мары-Тэрэза-Рафаэла Іспанская;
Марыя Жазефа Саксонская |
 |
Луі-Агюст, Дваццаць пяты Дафін Францыі |
Людовік XV |
23 жніўня 1754 |
20 снежня 1765 |
10 мая 1774
стаў каралём |
21 студзеня 1793 |
Герцаг Берыйскі |
Людовік XVI |
Марыя-Антонія Аўстрыйская |
 |
Луі-Жазеф, Дваццаць шосты Дафін Францыі |
Людовік XVI |
22 кастрычніка 1781 |
4 чэрвеня 1789 |
|
— |
— |
 |
Луі-Шарль, Дваццаць сёмы Дафін Францыі |
Людовік XVI |
27 сакавіка 1785 |
4 чэрвеня 1789 |
1 кастрычніка 1791
тытул зменены на Каралеўскі прынц |
8 чэрвеня 1795 |
Герцаг Нармандыі |
Людовік XVII |
— |
 |
Луі-Антуан, Дваццаць восьмы Дафін Францыі |
Карл X |
6 жніўня 1775 |
16 верасня 1824 |
2 жніўня 1830
стаў каралём/адрокся |
3 чэрвеня 1844 |
Герцаг Ангулемскі |
Людовік XIX |
Марыя Тэрэза Французская |
| Партрэт |
Імя |
Спадчыннік |
Дата нараджэнне |
Калі стаў Дафінам |
Калі перастаў быць Дафінам |
Дата смерці |
Іншыя тытулы, пакуль быў Дафінам |
Троннае імя |
Дафіна |
Шаблон:Еўрапейскія тытулы