Шарль Эжэн дэ Фуко

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шарль Эжэн дэ Фуко
Charles Eugène de Foucauld de Ponbriand
Charles de Foucauld.jpg
Дата нараджэння: 15 верасня 1858
Месца нараджэння: Страсбург, Францыя
Дата смерці: 1916(1916)
Месца смерці: Алжыр
Грамадзянства: Сцяг Францыі
Лагатып ВікіСховішча Шарль Эжэн дэ Фуко на Вікісховішчы

Шарль Эжэн дэ Фуко (фр.: Charles Eugène de Foucauld de Ponbriand; 15 верасня 1858, Страсбург — 1 снежня 1916) — манах-трапіст, пустэльнік, даследчык Афрыкі. Рымска-каталіцкая царква прылічыла Шарля дэ Фуко да ліку блажэнных.

У 1883—1884 гг. выдаючы сябе за яўрэя-гандляра ў адзіночку падарожнічаў па паўднёвым Марока, перайшоў горы Атлас і далей вандраваў па Алжырскай Сахары.

Пазней Фуко уступіў у ордэн трапістаў і атрымаў дазвол прапаведаваць у Сахары сярод туарэгаў нагор'я Ахагар. Больш за 16 гадоў ён там жыў як мясцовы жыхар і займаўся вывучэннем звычаяў і нораваў туарэгаў, якіх спрабаваў звярнуць ў хрысціянства. Частка з іх пачытала Фуко як «вялікага марабута».

Фуко загінуў 1 снежня 1916 года ў час паўстання туарэгаў, пахаваны ў аазісе Аль-Джулія ў Алжыры.

Фуко напісаў кнігу «Reconnaissance au Maroc», акрамя таго вядомыя яго працы па лінгвістыцы і паэзіі туарэгаў.