Шэйх Мансур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэйх Мансур
Ушурма
Дата нараджэння чэрвень 1762
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1794(1794-04-13) (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Гады службы 17851791
Званне шэйх
Бітвы/войны
У адстаўцы зняволены
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэйх Мансу́р (турэцк.: "пераможца", сапраўднае імя — Ушурма; 1765, паводле іншых звестак 1760, Алды, Чачня — 13 красавіка 1794) — ваенны, рэлігійны і палітычны лідар каўказскіх горцаў пад канец 18 стагоддзя. Адзін з выбітных дзеячаў Каўказскай вайны 17851791. Нацыянальны герой чачэнскага народа.

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Належыў да тайпа Элістанжхой. Бацька Шаабаз быў родам з сяла Элістанжы. Некаторы час сям’я жыла ў сяле Хатуні, затым — у сяле Алды. У дзяцінстве вывучаў Каран у дагестанскага мулы.

Паводле версіі Васіля Пота нарадзіўся ў 1743 ці 1732 у італьянскім П’емонце і насіў імя Джавані Батыста Баэці. Як дамініканскі манах быў пасланы прапаведваць хрысціянства ў Ірак у горад Масул, дзе, аднак прыняў іслам.

Правадыр антырасійскага паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец 18 стагоддзя пачаў прапаведаваць сваё рэлігійнае вучэнне сярод чачэнцаў і падбухторыў іх супраць Расіі. Аддзел колькасцю ў 2000 чалавек з 2 гарматамі на чале з палкоўнікам Дэ П'еры, пасланы для захопу Мансура і яго аднадумцаў, быў разбіты 6 ліпеня 1785 ля паселішча Алды. Сам П’еры загінуў. У ліку палонных апынуўся ад’ютант Пётр Баграціён.

Поспех у гэтай бітве заахвоціў Мансура распачаць шэраг наступальных дзеянняў супраць расійскіх умацаванняў і станіцаў Каўказскай лініі. Гарнізоны, што займалі ўмацаванні ад Маздоку да Уладзікаўказа, не былі ў стане засцерагчы дарогу ў Грузію ад нападаў з боку чачэнцаў. З прычыны гэтага ў 1786 годзе толькі што збудаваныя ўмацаванні (Пацёмкіна, Грыгарыпаль, Уладзікаўказ) былі пакінуты і гарнізоны выведзеныя на лінію.

Асноўнымі сваімі мэтамі Мансур ставіў змаганне з рабствам, феадаламі, кроўнай помстай, і ў цэлым, замену горскіх адатаў на мусульманскія законы шарыяту.

Рух Мансура, які распаўсюдзіўся сярод кабардзінцаў і закубанцаў, хутка ахапіў увесь Паўночны Каўказ. Змаганне з Мансурам і туркамі, якія з’явіліся да яго на дапамогу, падчас вайны 1787—1791 запатрабавала вялікіх высілкаў і каштавала Расіі шматлікіх ахвяр.

Пасля некалькіх удалых паходаў, а галоўнае — пасля перамогі 30 верасня 1790 генерала Германа над турэцка-горскім аддзелам турэцкага ары Батал-бея на беразе Кубані, сілы Мансура былі знясілены і ён з апошнімі аддзеламі адышоў у занятую туркамі Анапу. 22 чэрвеня 1791, падчас штурму і ўзяцця расійскімі войскамі Анапы, Мансур быў паранены і патрапіў у палон.

Памёр у ссылцы ў Шлісельбургскай крэпасці (паводле іншых дадзеных — у Салавецкім манастыры).

Зноскі