Эдвард Герэк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Герэк
Edward Gierek
Эдвард Герэк
сцяг
4-і першы сакратар ЦК ПАРП
20 снежня 1970 — 6 верасня 1980
Папярэднік: Уладзіслаў Гамулка
Пераемнік: Станіслаў Каня
 
Партыя: Польская аб'яднаная рабочая партыя
Нараджэнне: 6 студзеня 1913(1913-01-06)
с. Паромбка, Петракоўская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя
Смерць: 29 ліпеня 2001(2001-07-29) (88 гадоў)
Цешын, Сілезскае ваяводства, Польшча

Эдвард Герэк (польск.: Edward Gierek; 6 студзеня 1913, вёска Паромбка, Царства Польскае, Расійская імперыя29 ліпеня 2001, Цешын, Сілезскае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Першы сакратар ЦК ПАРП (1970-1980). У 1981 кароткі час знаходзіўся ў зняволенні.

У 1923 г. разам з маці эміграваў у Францыю, дзе ў 1926-1934 гг. працаваў на вугальных шахтах. У 1931 г. уступіў у шэрагі Французскай кампартыі. У 1934 г. за ўдзел у страйку шахцёраў быў арыштаваны і высланы ў Польшчу, дзе неўзабаве быў прызваны ў армію. У 1937 эміграваў у Бельгію, працаваў гарняком на вугальнай шахце. У 1937 г. уступіў у шэрагі кампартыі Бельгіі. Падчас нямецкай акупацыі Бельгіі (1940-1944) удзельнічаў у Руху Супраціву, быў адказным за выпуск польскай падпольнага друку.

У 1980 г. пасля серыі масавых агульнанацыянальных забастовак, праведзеных у знак пратэсту супраць падвышэння коштаў на прадукты харчавання, адпраўлены ў адстаўку. Пасля прыходу да ўлады Войцеха Ярузельскага быў падвергнуты хатняму арышту. Адышоў ад палітычнага жыцця, жыў у правінцыі, займаўся напісаннем мемуараў.

Дэпутат сейма ПНР у 1952-1980 гг.

Шаблон:Першыя сакратары ЦК ПАРП