Эдвард Ян Ромер
| Эдвард Ян Ромер | |
| польск.: Edward Jan Römer | |
Партрэт пэндзля Эдварда Матэя Ромера |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
Эдвард Ян Ромер (14 мая 1806 — 15 мая 1878) — грамадcкі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак.
Біяграфія [правіць]
З шляхецкага роду Ромераў. Бацька Альфрэда Ізідора і Эдварда Матэя Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823—1828), жывапісу — у Я. Рустэма. Падчас паўстання 1830-1831 сябар Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта. У 1833 арыштаваны і асуджаны на пажыццёвую ссылку ў г. Волагда, аднак праз год атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У 1834 усталяваў сувязь з Літоўскім камітэтам (Вільня), таксама падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лагерам польскага «караля дэ-факта» А.Ю. Чартарыйскага. У ліпені 1838 зноў арыштаваны па справе Ш. Канарскага, асуджаны да смяротнага пакарання, замененага новай ссылкай у Волагду (да 1852). Пасля вяртання ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам Музея старажытнасцяў i Віленскай археалагічнае камісіі (з 1855), дырэктарам 2-га аддзела Таварыства дабрачыннасці (з 1855), сябар шэрагу іншых таварыстваў. Падчас паўстання 1863-1864 пад хатнім арыштам. Пазней працаваў у Таварыстве дабрачыннасці, сябар праўлення Зямельнага банка. Аўтар эпіграм на знакамітых сучаснікаў, перакла́даў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідора i іншых сябраў сваёй сям’і.
Творы [правіць]
- Wyprawa do wód z Litwy do Normandii kartki z dziennika 6 czerwca - 16 listopada 1861 Edward Jan Römer ; oprac. i wprow. Danuta Kamolowa. ISBN 8370095976
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвард Ян Ромер