Міхал Ромер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Miхал Ромер
Michał Józef Römer
Miхал Ромер
Партрэт пэндзля Яна Рустэма
 
Нараджэнне: 14 верасня 1778({{padleft:1778|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})
Вільня
Смерць: 14 студзеня 1853({{padleft:1853|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (74 гады)
Род: Ромеры

Miхал Ромер (польск.: Michał Józef Römer, 14 верасня 177814 студзеня 1853) — грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, масон.

З шляхецкага роду Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 18031813 прэзідэнт 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда, у 18081818 адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнае судовай камісіі. У вайну 1812 распараджэннем Напалеона I прызначаны прэзідэнтам г. Вільня, але ў верасні 1812 пакінуў пасаду з прычыны канфлікту з французскімі ўладамі, якія збіраліся зачыніць Віленскі ўніверсітэт. У 18141817 маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817Biленскае губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў i кіраўнікоў масонства ў Літве і на Беларусі, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніx беларускіх ложаў. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнай арганізацыі В. Лукасінкага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Т.Зана. У маі 1826 арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга да 1830. У 18301832 у ссылцы ў г. Варонеж. Пасля вяртання на радзіму адышоў ад грамадскай дзейнасці.