Эдуард Фрэдэрык Ліндлі Вуд Галіфакс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдуард Вуд, 1-ы граф Галіфакс
Edward Frederick Lindley Wood, 1st Earl of Halifax
Lord Irwin on TIME Magazine, April 12, 1926.jpg
на вокладцы часопіса «Тайм» ад 12.04.1926
сцяг
20-ы віцэ-кароль Індыі
3 красавіка 1926 — 18 красавіка 1931
Манарх: Георг V
Папярэднік: Руфус Айзекс, 1-ы маркіз Рэдзінг
Пераемнік: Фрымен Фрымен-Томас
 
Веравызнанне: англіканства
Нараджэнне: 16 красавіка 1881({{padleft:1881|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})
Паўдэрэм
Смерць: 23 снежня 1959({{padleft:1959|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (78 гады)
Ёрк
Бацька: Чарльз Ліндлі Вуд, 2-гі віконт

Эдуард Вуд, з 1944 1-й граф Галіфакс (англ.: Edward Frederick Lindley Wood, 1st Earl of Halifax; 16 красавіка 1881- 23 снежня 1959) — англійскі палітык, адзін з лідараў кансерватараў. У 1925 яму быў прысвоены тытул барон Ірвін, у 1934 - віконт Галіфакс, у 1944 - граф Галіфакс.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдуард Вуд быў унукам дзяржсакратара па справах Індыі Чарльза Вуда. У 1925-1930 лорд Ірвін быў генерал-губернатарам і віцэ-каралём Індыі. Імкнуўся замацаваць за ёй статус дамініёна, процідзейнічаў руху за незалежнасць. У 1930 г. пасадзіў у турму Махатму Гандзі, калі той правёў 200-мільны (321,8 км) «саляны паход» у знак пратэсту супраць брытанскай манаполіі на продаж солі. Затым быў прыхільнікам прымірэння - спробаў Невіла Чэмберлена задаволіць патрабаванні дзяржаў восі. Лорд Галіфакс быў міністрам замежных спраў у яго кансерватыўным кабінеце ў 1938-1940 гг., пасля таго як Энтані Ідэн падаў у адстаўку з-за нежадання ісці на перамовы з еўрапейскімі дыктатарамі. Пагадзіўся на далучэнне да нацысцкай Германіі Аўстрыі ў 1938 г. (аншлюс) і на акупацыю Гітлерам часткі Чэхаславакіі паводле Мюнхенскага пагаднення.

Адмовіўся ад запрашэння прыехаць на перамовы ў Маскву, перададзенага савецкім кіраўніцтвам праз пасла І. М. Майскага 12 чэрвеня 1939 г. Падчас Другой сусветнай вайны быў паслом у ЗША.

Папярэднік:
Філіп Кер
Пасол Вялікабрытаніі ў ЗША
1940—1946
Пераемнік:
Арчыбальд Кларк Кер
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.