Эліна Аляксандраўна Чарняўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эліна Аляксандраўна Чарняўская
Дата нараджэння 14 лістапада 1964(1964-11-14) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, лазерная фізіка
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2013)
Навуковае званне прафесар (2013)
Альма-матар Беларускі дзяржаўны універсітэт (1987), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1990)

Эліна Аляксандраўна Чарняўская (нар. 14 лістапада 1964, г. Каломна, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чарняўская Эліна Аляксандраўна нарадзілася 14 лістапада 1964 г. у горадзе Каломна Маскоўскай вобласці, РСФСР, СССР. У 1982 г. скончыла ДУА Ордэна працоўнага чырвонага сцяга 50 школу г. Мінска. У 1982—1987 гг. — студэнтка фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1987—1990 гг. Чарняўская Эліна Аляксандраўна — аспірантка кафедры квантавай радыёфізікі фізічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1990—1991 гг. удзельнічала ў навуковых экспедыцыях на суднах «Віцязь» і «Маскоўскі універсітэт». У 1991 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У 1991 годзе праходзіла стажыроўку па гранце DAAD у Рурскім універсітэце, г. Бохум, Германія. У 1992—1994 гг. — асістэнт кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1994—2013 гг. — дацэнт кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ. У рамках сумесных навуковых праектаў выконваліся працы ў якасці запрошанага вучонага ў Рурскім універсітэце (Бохум, Германія). У 2013 годзе Чарняўская Эліна Аляксандраўна абараніла дысертацыю на суісканне доктара фізіка-матэматычных навук у Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 2013 г. Чарняўская Э. А. — прафесар кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя цікаўнасці Э. А. Чарняўскай ляжаць у наступных галінах: оптаэлектроніка, нанафатоніка, нанобиаінфарматыка, метады аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі, мадэлі і метады дыягностыкі складаных гетэрагенных сістэм. Эліна Аляксандраўна вядзе вялікую педагагічную працу: чытае курсы «Дазіметрыя і радыяцыйная бяспека», «Статыстычныя метады апрацоўкі інфармацыі ў ядзерна-фізічным эксперыменце», «Апрацоўка эксперыментальных дадзеных у сучасных пакетах у дачыненні да АЭС», «Нейтронных сеткі», «Лічбавая апрацоўка малюнкаў». Удзельнічае ў міжнародных навукова-адукацыйных праектах, якія фінансуюцца Еўрапейскай камісіяй: BMBF/DRL (Германія – Беларусь, TEMPUS CRIST-Plus, TEMPUS NETCENG, у якіх задзейнічаны навуковыя і адукацыйныя арганізацыі наступных краін: Германія, Францыя, Венгрыя, Англія, Польшча, Балгарыя, Турцыя, Расійская Федэрацыя, Украіна, Казахстан, Узбекістан, Кіргізія, Таджыкістан, Беларусь). У вобласці навуковых даследаванняў супрацоўнічае з калегамі з Германіі (Рурскі ўніверсітэт, г. Бохум, Берлінскі тэхнічны універсітэт), Расіі (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт), Літвы, Украіны і інш.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Э. А. Чарняўская аўтар больш за 160 навуковых і вучэбна-метадычных работ. Манаграфіі і навучальныя дапаможнікі:

  • Чарняўская, Э. А. Мадэлі і метады ідэнтыфікацыі прасторава размеркаваных уздзеянняў у гетэрагенных сістэмах /Э. А. Чарняўская; рэцэнзенты: В. У Апанасовіч, С. І. Райкоў. - Мінск: Выд. БДУ, 2008. – 182 с.
  • Чарняўская, Э. А. Нейронавыя сеткі на базе пакета MatLab [Электронны рэсурс,1 электрон. опт. дыск (CD-ROM] / Э. А. Чарняўская ; БДУ. — Мн., 2011. — 197 с. — Ст.: с. 194. — Рус. — Деп. у ДУ «Беліса» 26.12.2011 г., № Д201169.
  • Чарняўская. Э. А., Верхатурава Е. В. і інш. «Фізіка касмічных з'яў». Ч. 1. - Мінск: Выд. БДУ, 2011. – 150 с.
  • Чарняўская. Э. А. «Лабараторны практикум па курсе "Статыстычныя метады апрацоўкі інфармацыі ў ядзерна-фізічным эксперыменце"». - Мінск: Выд. БДУ, 2011. – 150 с.

Артыкулы:

  1. Чарняўская, Э. А. Ужыванне нейронавых сетак у задачах класіфікацыі біялагічных злучэнняў па характарыстыках аптычнага рэзанансу мод галерэі / Э. А. Чарняўская, В. А. Саечнікаў // ЖПС. – 2011. – Т. 78, №3. – С. 485-488.
  2. Чарняўская, Э. А. Класіфікацыя і ідэнтыфікацыя біялагічных злучэнняў на аснове характарыстык аптычнага рэзанансу мод галерэі ў дыэлектрычных мікрасферах / Э. А. Чарняўская, В. А. Саечнікаў// Даклады БДУІР.– 2011. – Т. 56, №2. – С. 86–90.
  3. Plasmonic improvement of microcavity biomedical sensor spectroscopic characteristics / V.A. Saetchnikov, E.A. Tcherniavskaia, А.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf , Reza Ghadiri // Symposium: SPIE BiOS; Plasmonics in Biology and Medicine XI , Proceeding of the SPIE, San Francisco, California United States, 1- 6 February 2014 / Edited by Tuan Vo-Dinh; Joseph R. Lakowicz – San Francisco, 2014. - V. 8957. - P. 89570E (11 pages), doi: 10.1117/12.2039049.
  4. Neural network analysis of the resonance whispering gallery mode characteristics of biological agents / V.A. Saetchnikov, E.А. Tcherniavskaia, A.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf // Nonlinear Phenomena in Complex Systems. – 2011. – V. 14, №3. – С. 253 – 263.
  5. Biochemical component identification by light scattering techniques in whispering gallery mode optical resonance based sensor / V.A. Saetchnikov, E.A. Tcherniavskaia, А.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf// Symposium: SPIE BiOS; Biomedical Applications of Light Scattering VIII Proceeding of the SPIE, San Francisco, California United States, 1- 6 February 2014/ Edited by Adam Wax; Vadim Backman– San Francisco, 2014. - V. 8952. - P. 895204 (10 pages), doi: 10.1117/12.2039026.
  6. Biochemical component identification by plasmonic improved whispering gallery mode optical resonance based sensor / V.A. Saetchnikov, E.A. Tcherniavskaia, А.V. Saetchnikov, G. Schweiger, A. Ostendorf // Nanophotonics , Proceeding of SPIE, Brussels, Belgium, 14 April 2014/ Edited by David L. Andrews; Jean-Michel Nunzi; Andreas Ostendorf – Brussels, 2014. - V. 9126. - P. 91260V (12 pages), doi:10.1117/12.2051486.
  7. Plasmon-Enhanced WGM-based biosensors for molecule detection. /Saetchnikov V.A., Tcherniavskaia E.A., Saetchnikov A.V., and Ostendorf A./ // Nonlinear Phenomena in Complex Systems. –2015 ( in press)
  8. Nanophotonic Technologies for Biomedical Sensing based on Microcavity Optical Resonance with Plasmonic Improvement / Saetchnikov V.A., Tcherniavskaia E.A., Saetchnikov A.V., and Ostendorf A. // Nonlinear Dynamics and Applications: Proceedings of the Twenty first Annual Seminar NPCS’2014, Minsk, May 20-23, 2014, Vol.20. P. 163-178.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]