Эндру Лойд Уэбер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эндру Лойд Уэбер

Эндру Лойд Уэбер, барон Лойд-Уэбер (англ.: Andrew Lloyd Webber, Baron Lloyd-Webber; нар. 22 сакавіка 1948, Кенсінгтан, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі кампазітар, старэйшы сын арганіста Уільяма Лойда Уэбера і брат віяланчэліста Джуліяна Лойда Уэбера. Лойд Уэбер пачаў складаць ва ўзросце шасці гадоў, свой першы твор апублікаваў у дзевяць гадоў.

Лорд Лойд Уэбер дамогся вялікіх поспехаў на ніве музычнага тэатра. Некаторыя яго мюзіклы ідуць больш за дзесяць гадоў як у Вест-Эндзе, так і на Брадвеі. Ён стварыў 18 мюзіклаў, дзве тэмы да кінафільмаў і адзін рэквіем. У 1992 годзе кампазітару быў падараваны тытул рыцара, а затым і тытул сэра. Ён ўладальнік мноства прэстыжных узнагарод. Некалькі з яго песень, у прыватнасці «The Music of the Night» з мюзікла «Прывід оперы», «I Don't Know How to Love Him» з рок-оперы «Ісус Хрыстос - суперзорка", "Don't Cry for Me, Argentina» з «Эвіты» і «Memory»з «Котак», сталі хітамі.