Одры Хепбёрн
Одры Хепбёрн (англ.: Audrey Hepburn, вымаўляецца /hebən/ або /hebə: n/, народжаная Одры Кэтлін Растан, англ.: Audrey Kathleen Ruston, 4 мая 1929, Брусель - 20 студзеня 1993, Талашэназ) — брытанская і амерыканская актрыса , фотамадэль і гуманітарны дзеяч. Атрымала «Оскар» за лепшую жаночую ролю ў фільме 1953 «Рымскія вакацыі», а таксама намінавалася чатыры разы ў 1954, 1959, 1961 і 1967 гадах.
Нарадзілася ў Ікселе (камуне Брусельскага сталічнага рэгіёну), пад імем Одры Кэтлін Растан, правяла дзяцінства і юнацтва пераважна ў Нідэрландах, жыла ў горадзе Арнем, акупаваным нацысцкай Германіяй падчас Другой сусветнай вайны. Вучылася ў Арнеме балету, у 1948 годзе пераехала ў Лондан і працавала танцоўшчыцай на сцэне лонданскіх тэатраў. Зняўшыся ў некалькіх еўрапейскіх фільмах, Одры звярнула на сябе ўвагу Калет, якая абрала яе на галоўную ролю ў брадвейскай пастаноўцы «Жыжы». У 1952 годзе Хепбёрн грае галоўную жаночую ролю ў амерыканскім фільме «Рымскія вакацыі» (1953), за якую атрымлівае прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA. У 1954 годзе атрымлівае прэмію «Тоні» за гульню ў брадвейскай пастаноўцы «Ундзіна» (1954).
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Дзіцячага фонда ім. Одры Хепбёрн
- Одры Хепбёрн(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Одры Хепбёрн — Дзіцячы анёл
- Audrey Hepburn A tribute to her Humanitarian Work
| Прэмія «Оскар» за лепшую жаночую ролю | |
|---|---|
|
Джаан Фантэйн (1941) · Грыр Гарсан (1942) · Джэніфер Джонс (1943) · Інгрыд Бергман (1944) · Джаан Кроўфард (1945) · Алівія дэ Хэвіленд (1946) · Ларэта Янг (1947) · Джэйн Уайман (1948) · Алівія дэ Хэвіленд (1949) · Джудзі Халідэй (1950) · Віўен Лі (1951) · Шырлі Бут (1952) · Одры Хепбёрн (1953) · Грэйс Келі (1954) · Ганна Маньяні (1955) · Інгрыд Бергман (1956) · Джаан Вудвард (1957) · Сьюзен Хэйвард (1958) · Сімона Сіньёрэ (1959) · Элізабет Тэйлар (1960) Поўны спіс ·(1928—1940) ·(1941—1960) ·(1961—1980) ·(1981—2000) ·(2001 — цяперашні час) |
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю — драма | |
|---|---|
|
Джэніфер Джонс (1943) • Інгрыд Бергман (1944) • Інгрыд Бергман (1945) • Разалінд Расел (1946) • Разалінд Расел (1947) • Джэйн Уайман (1948) • Алівія дэ Хэвіленд (1949) • Глорыя Свенсон (1950) • Джэйн Уайман (1951) • Шырлі Бут (1952) • Одры Хепбёрн (1953) • Грэйс Келі (1954) • Ганна Маньяні (1955) • Інгрыд Бергман (1956) • Джаан Вудвард (1957) • Сьюзен Хэйвард (1958) • Элізабет Тэйлар (1959) • Грыр Гарсан (1960) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |
- Асобы
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Бруселі
- Актрысы паводле алфавіту
- Актрысы Вялікабрытаніі
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалем Свабоды
- Лаўрэаты прэміі «Тоні»
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф
- Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
