Элтан Джон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элтан Джон

Сэр Элтан Геркулес Джон (англ.: Elton Hercules John, сапраўднае імя Рэджыналд Кэнэт Дуайт (Reginald Kenneth Dwight); нар. 25 сакавіка 1947, Пінер, Вялікабрытанія) — англійскі рок-спявак, кампазітар і піяніст. Рыцар-бакалаўр (1997) і кавалер ордэна Брытанскай імперыі (CBE, камандор, 1995).

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане. Набыў вялікую папулярнасць у 1970-я г.

На працягу сваёй амаль 40-гадовай кар'еры Элтан Джон прадаў больш за 450 мільёнаў пласцінак. 54 яго сінгла ўваходзілі ў брытанскі Топ-40. Ён займае 49-е месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў па версіі часопіса Rolling Stone. Элтан Джон — адзін з самых камерцыйна паспяховых выканаўцаў 1970-х гадоў: сем яго альбомаў займалі першыя месцы ў Billboard 200, 23 сінгла ўваходзілі ў амерыканскі Топ-40, 16 падымаліся ў першую дзесятку і 6 — на першае месца . Адзін з іх, «Candle in the Wind» (версія, прысвечаная прынцэсе Дыяне) разышоўся 37000000 тыражом.

У рэпертуары пераважаюць меладраматычныя балады і творы ў стылі рок-н-рола. Аўтар поп-оперы «Аіда» (2000). Актыўна гастраліруе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саэановіч Н. Элтан Джон // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.