Юкагіры
| Юкагіры (адул, вадул) |
|
|---|---|
![]() |
|
| Агульная колькасць | 1603 |
| Рэгіёны пражывання | Расія |
| Мова | юкагірская |
| Рэлігія | Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм |
| Блізкія этнічныя групы | ханты, мансі |
Юкагіры (саманазва адул, вадул - "магутныя") — малы народ, карэнныя насельнікі поўначы Ўсходняй Сібіры. Жывуць пераважна на поўначы Якуціі, ў Магаданскай вобласці і Чукоцкай аўтаноміі Расіі. Агульная колькасць - 1603 чал. (2010 г.).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Культура продкаў юкагіраў фарміравалася ў Сібіры ў 2-1 тысячагоддзях да н. э. на велізарнай тэрыторыі ад Байкала на поўдні да Таймыра на поўначы. Ужо ў першых стагоддзях н. э. частка протаюкагіраў насяляла ўзбярэжжа Ахоцкага мора. Пазней, пад ціскам міграцыі эвенкаў і якутаў на поўнач іх супольнаць распалася. Пэўныя групы юкагіраў былі асіміляваны суседнімі народамі, але да XVII ст., калі юкагіры сутыкнуліся з рускімі, яны ўсё яшчэ насялялі землі ад Індыгіркі да Анадырскага зал. Яны падзяляліся на роднасна-тэрытарыяльныя групы - харамоі, янгінцы, яндыры, алюбенцы, шаромбы, кагімэ, амокі, алаі, чуванцы, хадынцы, лаўрынцы, анаўлы. Рускія старажылы да сёй пары завуць іх амокамі. Прыблізная агульная колькасць у сяр. XVII ст. - 5-9 тыс. чал.
У выніку сутыкненняў з казакамі і золатаздабытчыкамі, эпідэмій да кан. XIX ст. юкагіры згубілі большую частку сваіх тэрыторый. Значная іх частка была вымушана далучыцца да суседдзяў. Перапіс 1897 г. зафіксаваў толькі 754 юкагіра ў Расійскай імперыі. Негледзячы на высокую нараджальнасць, палітыка рэпрэсій і калектывізацыі ў міжваенны перыяд прывяла да далейшага скарачэння насельніцтва. Перапіс 1959 зафіксаваў 440 юкагіраў. Пазней сітуацыя выправілася, у тым ліку дзякуючы эканамічнай і культурнай падтрымцы з боку ўлад. У 1979 г. у СССР жыў 801 юкагір.
Колькасць юкагіраў у Расіі:

У 1992 г. былі створаныя Савет старэйшын і Фонд адраджэння юкагіраў. У Якуціі дзейнічае нацыянальнае муніцыпальнае падпадзяленне юкагіраў - Алёрынскі суктул, на тэрыторыі якога адноўлена традыцыйная форма кіравання, у тым ліку інстытут правадыроў. Аднак большая частка насельніцтва суктула - эвенкі. Юкагіры ўдзельнічаюць у федэральных і міжнародных праграмах падтрымкі культур малых народаў.
Традыцыйная культура [правіць]
Здаўна юкагіры насялялі таёжныя і тундравыя рэгіёны. Іх асноўнымі заняткамі былі паляванне на аленя, лася, мядзведзя і іншых звяроў, а таксама лоў рыбы. Збіральніцтва мела дапаможны характар. Тундравыя юкагіры займаліся аленегадоўляй, але хатнія алені выкарыстоўваліся звычайна як транспартны сродак. Разводзілі ездавых і паляўнічых сабак. Улетку шырока карысталіся берасцянымі, дзяўбанымі і дашчанымі лодкамі, узімку - лыжамі і нартамі.
У старажытнасці юкагіры будавалі паўзямлянкавыя бервяныя хаціны-чандалы з каркасам з чатырох слупоў і плоскім дахам. Але ў XVII-XIX ст. асноўным жытлам сталі кандэлэ німэ - канічныя буданы з тонкіх бярвёнаў, пакрытыя мохам і дзірваном, а таксама чумы. Тундравыя юкагіры ўцяплялі чумы скурамі аленяў.
Традыцыйная вопратка падобная на вопратку эвенкаў.
Для юкагіраў характэрныя матрылакальныя шлюбы. Жанчыны займаюць у сям'і даволі высокае становішча. Але кіруюць пашыранымі сем'ямі заўсёды мужчыны. Раней сем'і аб'ядноўваліся ў роднасна-тэрытарыяльныя групы-кудэе, на чале якіх стаялі старэйшыны-лігые шарамох, меліся ваенныя правадыры-тэнбеэ шарамох.
Мова [правіць]
Мова юкагіраў ізаляваная. Знойдзен старажытны пласт слоў, які набліжае іх да народаў уральскай сям'і моў, перш за ўсё да хантаў і мансі. Вылучаюцца таёжны (паўднёвы) і тундравы (паўночны) дыялекты. Да 1980-ых гг. мова заставалася непісьменнай, хаця ў літаратуры сустракаюцца звесткі пра існаванне ідэаграфічнай (малюнкавай) пісьмовасці ў мінулым. Зараз карыстаюцца алфавітам на аснове кірыліцы. Аднак колькасць юкагіраў, якія ведаюць родную мову, адносна невялікая.
Рэлігія [правіць]
Большасць сучасных юкагіраў - праваслаўныя, але да нашага часу захоўваюцца анімістычныя культы і шаманізм.
