Юрскае ўзбярэжжа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Узбярэжжа Дорсетшыра і Усходняга Дэваншыра*
Dorset and East Devon Coast**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Bats head to white nothe dorset coast.jpg
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Тып прыродны
Крытэрыі viii
Спасылка 1029
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2001  (25 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Узбярэжжа Дорсетшыра і Усходняга Дэваншыра на поўдні Англіі ўяўляе сабой 155 км абрывістай берагавой лініі. Выяўленыя тут пароды належаць да мезазойскай эры і ахопліваюць перыяд у 185 млн гадоў[1].

Больш 300 гадоў мясцовы ландшафт назіраецца і даследуецца вучонымі. У 2001 годзе ўзбярэжжа Дорсетшыра і ўсходняга Дэваншыра было ўключана ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі[1]. Гэта першы прыродны аб'ект сусветнай спадчыны на тэрыторыі краіны[2].

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Юрскае ўзбярэжжа

Вялікая разнастайнасць ландшафтаў узбярэжжа (пляжы, залівы, пячоры, абрывы, аркі і г.д.) адлюстроўвае 185 млн гадоў геалогіі і ўключае ўсе тры перыяды мезазою (трыясавы, юрскі і мелавы). Падчас трыясавага перыяду цяперашні аб'ект сусветнай спадчыны знаходзіўся ў самым цэнтры кантынента Пангея, усходней вялікага горнага ланцуга, рэшткі якога захаваліся ў Дортмуры і Брытаніі[3]. Падчас юрскага перыяду, які характарызуецца распадам Пангеі, прыбярэжныя скалы Дорсета і ўсходняга Дэвона знаходзіліся каля досыць глыбокага мора ці балота, у залежнасці ад змен узроўню мора. У гэты перыяд быў сфарміраваны шэраг астравоў на мелкаводдзі[4]. Напачатку мелавога перыяду ўмовы на ўзбярэжжы былі падобныя на Аравійскі паўвостраў, аднак затым яны сталі больш спрыяльнымі. У цёплай вадзе распаўсюдзіліся мікраарганізмы, якія далі аснову для фармавання белага мелу[5].

Red rock, Branscombe Ebb - geograph.org.uk - 240964.jpg
Pondfield cove cliffs dorset.jpg
Bats head from white nothe.jpg

Ахова тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле меркавання спецыялістаў камітэта Сусветнай спадчыны, занясенне ўзбярэжжа ў спіс істотна палепшыць ахову тэрыторыі, што асабліва важна на рэгіянальным узроўні. Ужо на этапе намінавання павышаная ўвага прэсы да аб'екта ўзмацніла запал сярод мясцовых жыхароў. Камітэт сусветнай спадчыны прыцягнуў фінансаванне будаўніцтва новага аўтобуснага маршруту па ўзбярэжжы. Пры падтрымцы кампаніі BP быў выпушчаны даведнік па юрскім узбярэжжы[6].

Адкрыццё Юрскага навуковага цэнтра (Jurassic Studies Centre) у Lyme Regis дазволіла праводзіць палявыя заняткі па прыродазнаўчых навуках на тэрыторыі аб'екта. Курсы па геалогіі, этымалогіі, мінералогіі, палеанталогіі для студэнтаў рознага ўзроўню праводзяцца з сакавіка 2010 года пры падтрымцы Музея прыродазнаўства (Лондан)[7].

The Pinnacles - geograph.org.uk - 7252.jpg
West cliff above clay ope portland dorset.jpg
Pulpit rock portland from the north.jpg
Cliffs above mutton cove portland dorset.jpg

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Dorset and East Devon Coast (англ.) . ЮНЕСКА. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  2. Афіцыйны сайт аб'екта (англ.) . Jurassic Coast Dorset and East Devon World Heritage Site. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  3. The Triassic Period (англ.) . Jurassic Coast Dorset and East Devon World Heritage Site. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  4. The Jurassic Period (англ.) . Jurassic Coast Dorset and East Devon World Heritage Site. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  5. The Cretaceous Period (англ.) . Jurassic Coast Dorset and East Devon World Heritage Site. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  6. Case study: Dorset (англ.) . ЮНЕСКА. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  7. Natural Science courses open at the new Jurassic Studies Centre in Lyme Regis (англ.) . ЮНЕСКА. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1029
рус.англ.фр.