Эўбюры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 51°25′43″ пн. ш. 1°51′15″ з. д. / 51.428611° пн. ш. 1.854167° з. д. (G) (O) (Я)

Стоўнхендж, Эўбюры і звязаныя помнікі*
Stonehenge, Avebury and Associated Sites**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Эўбюры
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Тып культурны
Крытэрыі i, ii, iii
Спасылка 373
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1986  (10-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Эўбюры (Avebury) — брытанскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае эбудаванне ў Еўропе.[1]

Знаходзіцца каля г. Марлбара, на поўдні Англіі. Плошча каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутранага краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — два кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унутры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «V». Каля паўднёвага ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на Овертан-Хіле. На тэрыторыі Эўбюры выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны археалагічны комплекс.

Зноскі

  1. В. Грынявецкі (2004)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грынявецкі В. Эўбюры // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
  • Clark G. «Prehistoric England», London, 1941
  • Stanley Th. «Pre-Roman Britain», Greenwich(Connecticut)- New York, 1965

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Мегаліты Еўропы