Японскія лічбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сістэмы злічэння ў культуры
Інда-арабская сістэма злічэння
Арабская
Індыйская
Тамільская
Бірманская
Кхмерская
Лаоская
Мангольская
Тайская
Усходнеазіяцкія сістэма злічэння
Кітайская
Японская
Сучжоу
Карэйская
В'етнамская
Лічыльныя палачкі
Алфавітныя сістэмы злічэння
Абджадыя
Армянская
Арыябхата
Кірылічная
Грэчаская
Эфіопская
Яўрэйская
Катапаядзі
Іншыя сістэмы
Вавілонская
Егіпецкая
Этруская
Рымская
Аттычная
Кіпу
Майская
Пазіцыйныя сістэмы злічэння
Дзесятковая сістэма злічэння (10)
2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 12, 16, 20, 60
Нега-пазіцыйная сістэма злічэння
Сіметрычная сістэма злічэння
Змешаныя сістэмы злічэння
Сістэма злічэння Фібаначчы
Непазіцыйныя сістэма злічэння
Адзінкавая (унарная) сістэма злічэння
Спіс сістэм злічэння

Японскія лічбы — сукупнасць запазычанай кітайскай сістэмы ліку і ўласнай японскай, якая ўжываецца для запісу лікаў у сучаснай Японіі. З-за дублявання ўласнай сістэмы ліку запазычанай кітайскай ва ўсіх лікаў ёсць мінімум два чытання: он’ёмі і кун’ёмі.

Японскія лічбы[правіць | правіць зыходнік]

Зараз японцы карыстаюцца як арабскімі лічбамі (1, 2, 3), так і кітайскімі іеагліфічнымі (一, 二, 三). Арабскія звычайна выкарыстоўваюцца ў гарызантальным пісьме, а кітайскія — ў вертыкальным.

Лік Іерогліф Звычайнае чытанне Он'ёмі Кун'ёмі
0 零 / 〇* дзэро рэй дзэро
1 іці іці, іцу хіто, хітоцу
2 ні ні, дзі фута, футацу
3 сан сан мі, міцу
4 ён сі ён, ё, ёцу, ётцу
5 го го іцуцу
6 року року муцу
7 нана сіці нана, нанацу
8 хаці хаці яцу
9 кю: кю:, ку коконо, коконоцу
10 дзю: дзю: тоо
20 二十 нідзю: нідзю: хатаці
30 三十 сандзю: сандзю: місо
100 хяку хяку момо
1000 ** сэн сэн ці
10 000 ман ман ёродзу
100 000 000 оку оку
1 000 000 000 000 цё: цё:

* Чытанне «мару» (круг) ужываецца пры называнні лічбаў па адной, адным з прыкладаў з’яўляецца назва знакамітай «Крамы 109» у Сібуя: «іці, мару, кю». Яго таксама жартам чытаюць «дзесяць-дзевяць» (яп.: то:кю:, намёк на назву універсальнай крамы Токю, змешчанай у гэтым будынку).

** Тысяча (яп.: ) — папулярны кампанент японскіх імёнаў і тапонімаў. (гл. ніжэй)

Пачынаючы з «ман» (万), у лічбах больш не прапускаюць адзінку ў пачатку: сто іен (яп.: 百円 хяку эн), тысяча іен (яп.: 千円), дзесяць тысяч іен (яп.: 一万円 іціман эн).

Лічбы 4 і 9 лічацца ў японскай культуры нешчаслівымі: 4 — амафон слова смерць (яп.: сі), а 9 — амафон слова «пакуты», «гаркі» (яп.: ку). Таксама нешчаслівым лічыцца 13, але гэта запазычанне аналагічнага страху з амерыканскай і еўрапейскай культур.

У сучаснай японскай мове ўсе лічбы, акрамя 4 і 7, чытаюцца праз он’ёмі: 4,79 = «ён тэн нана кю». Тым не меней у назвах месяцаў усе лічбы чытаются праз он’ёмі: красавік — сігацу (яп.: 四月, чацвёрты месяц), ліпень — сіцігацу (яп.: 七月, сёмы месяц), верасень — кугацу (яп.: 九月, дзевяты месяц).

  • Дзесяткі ўтвараюцца дадаткам спераду слова «дзесяць» адпаведнага множніка: 20 (яп.: 二十 нідзю:) 30 (яп.: 三十 сандзю:) і гэтак далей.
  • Сотні ўтвараюцца дадаткам множніка да слова «сто»: 200 (яп.: 二百 ніхяку) 300 (яп.: 三百 самбяку).
  • Для ўтварэння тысяч ужываецца слова «тысяча» (сэн).
  • Акрамя таго, маецца састарэлы множнік для ўтварэння лікаў ад 30 да 90: кун’ёмі + со: місо, ёсо, ісо, мусо, нанасо, ясо, коконосо.
Лік Кандзі Чытанне
11 十一 дзю: іці
17 十七 дзю: нана, дзю: сіці
151 百五十一 хяку годзю: іці
302 三百二 самбяку ні*
469 四百六十九 ёнхяку рокудзю: кю:
2025 二千二十五 нісэн нідзю: го

* Хяку пераўтвараеййа ў бяку з-за рэндаку.

Ступені дзесяткі[правіць | правіць зыходнік]

Вялікія лікі[правіць | правіць зыходнік]

Японская сістэма злічэння групуе лічбы ў ліках чацвёркамі, а не тройкамі, як еўрапейская.

Ступень 10 104 108 1012 1016 1020 1024 1028 1032 1036 1040 1044 1048 1052 альбо 1056 1056 альбо 1064 1060 альбо 1072 1064 альбо 1080 1068 альбо 1088
Іерогліф 𥝱, 秭 恒河沙 阿僧祇 那由他/那由多 不可思議 無量大数
Чытанне ман оку цё: кэй гай дзё, сі дзё: ко: кан сэй сай гоку го:ганся асо:гі наюта фукасігі мурё:тайсу:

Варыятыўнасць утварылася праз з’яўленне старэйшага японскага матэматычнага трактату Дзінкокі, першае выданне якога выйшла ў 1627 годзе. У Дзінкокі змяшчалася мноства памылак, частка якіх была выпраўлена ў выданні 1631 года, а частка — у 1634 годе.

Прыклады: (падзяленне лічбаў на групы дадзена дзеля зручнасці ўспрымання)

  • 1 0000 : 一万 (іціман)
  • 983 6703 : 九百八十三万 六千七百三 (кю:хяку хацідзю: самман рокусэн нанахяку сан)
  • 20 3652 1801 : 二十億 三千六百五十二万 千八百一 (нідзю:оку сандзэн роппяку годзю: німан сэн хаппяку іці)

Калі ў японскім тексце сустракаюцца арабскія лічбы, яны запісваюцца амерыканскім узорам: з коскамі паміж разрадамі кожныя тры лічбы. Еўрапейская натацыя можа ўжывацца таксама пры запісу лікаў лічбамі не больш за ман: 25 000 000 можна запісаць як 2 500万.

У японскай мове пры запісе доўгіх лікаў нулі разрадаў прапускаюць, у адрозненне ад кітайскай, дзе нуль абавязковы да запісу: 4002 па-японску запісваецца 四千二 (4*1000 + 2), а па-кітайску — 四千零二 (4*1000, 0, 2). Нягледзячы на гэта, пры чытанні нуль часам прагаворваюць, для гэтага ўжываюць слова тобі (飛び) ці тондэ (飛んで): «ёнсэн тобі ні» замест «ёнсэн ні».

Малыя лікі[правіць | правіць зыходнік]

У японскай мове ёсць дзве сістэмы запісу дзесятковых дробаў. Яны амаль не ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці, але існуюць у некаторых спецыальных галінах, напрыклад, у падліку статыстыкі бейсбалістаў і спартовых команд, а таксама некалькіх ідыёмах, напрыклад, (яп.: 五分五分の勝負, 50 на 50).

Першая сістэма:

Ступень дзесяткі 10−1 10−2 10−3 10−4 10−5 10−6 10−7 10−8 10−9 10−10
Кандзі
Чытанне бу рын мо: сі коцу бі сэн ся дзін ай

Гэта сістэма ўжываецца пры ўтварэнні традыцыйных японскіх мер.

Другая сістэма лічыць долі інакш:

Ступень дзесяткі 10−1 10−2 10−3 10−4 10−5
Кандзі
Чытанне вары бу рын мо: сі

Гэта сістэма ўжываецца пры называнні коштаў:

  • (яп.: 一割五分引き іцівары гобу бікі, 15-адсоткавая зніжка)
  • (яп.: 打率三割八分九厘 дарыцу санвары хацібу кю:рын, адсотак адбітых мячоў — 0,389)

За выключэннем «вары» гэта сістэма рэдка ўжываецца.

У імёнах[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць імены Ціёко (яп.: 千代子, даслоўна «тысяча год» (жаночае)), Цідзуру (яп.: 千鶴, даслоўна «тысяча журавоў» (жаночае)), Цікао (яп.: 千禾夫, даслоўна «муж — тысяча каласоў»), прозвішча Цітака (яп.: 千鷹, даслоўна «тысяча ястрабаў»). Адна з японскіх прэфектур завецца Ціба (яп.: 千葉, даслоўна «тысяча лісцяў»). У анімэ «Сэн і Ціхіро ў палоне духаў» абыгрываецца неадназначнасць чытання іерогліфа 千 — «сэн» альбо «ці»: імя галоўнай гераіні — Ціхіро (яп.: 千尋, даслоўна «тысяча хіро», «бяздонная глыбіня»); вядзьмарка «забірае» імя ў Ціхіро, пакідаючы ёй толькі адзін іерогліф і мяняючы яго чытанне. З таго моменту Ціхіро завуць Сэн (яп.: , тысяча).

Акрамя таго, ёсць паслядоўнасць мужчынскіх імёнаў, якімі называюць дзяцей у парадку нараджэння:

  1. Іціро (яп.: 一郎 іціро:, першы сын),
  2. Дзіро (яп.: 二郎 дзіро:, другі сын),
  3. Сабуро (яп.: 三郎 сабуро:),
  4. Сіро (яп.: 四郎 сіро:),
  5. Горо (яп.: 五郎 горо:),
  6. Рокуро (яп.: 六郎 рокуро:),
  7. Сіціро (яп.: 七郎 сіціро:),
  8. Хаціро (яп.: 八郎 хаціро:),
  9. Куро (яп.: 九郎 куро:),
  10. Дзюро (яп.: 十郎 дзю:ро:),
  11. Тоіціро (яп.: 十一郎 тоіціро:) ці Дзюіціро (яп.: 十一郎 дзю:іціро:),
  12. Дзюдзіро (яп.: 十二郎 дзю:дзіро:),
  13. Тосабуро (яп.: 十三郎 тосабуро:) ці Дзюсабуро (яп.: 十三郎 дзю:сабуро:).

Пасля Другой сусветнай вайны імёны «больш за» Сабуро амаль выйшлі з ужывання. Акрамя пазначаных імён, ёсць нават Дзюсіро (яп.: 十四郎 дзю:сіро:, чатырнаццаты сын) і Хякуро (яп.: 百郎 хякуро:, соты сын): іх, апроч іншых, маюць акцёр Кабукі Дзюсіро Коноэ (近衛 十四郎) і мангака Хякуро Мурасакі (村崎 百郎).

Афіцыйнае ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя звычайных іерагліфічных лічбаў, маецца адмысловы набор знакаў, якімі лічбы пазначаюцца ў афіцыйных і фінансавых дакументах дзеля абароны ад падробкі. Яны называюцца дадзі (яп.: 大字). Сёння ўжываюцца дадзі адзінкі, двойкі, тройкі і дзясяткі[1][2][3][4] — гэтыя знакі ў стандартным напісанні лёгка пераўтварыць у іншыя: адзінку — ў двойку, тройку — ў пяцёрку, дзясятку ў тысячу. У афіцыйным запісе адзінка разраду заўсёды ставіцца: 壱百壱拾 (1×100 + 1×10 = 110), звычайна гэты лік запісваецца як 百十.

Афіцыйныя лічбы:

Лічба Звычайна Афіцыйна
Ужываецца Састарэла
1
2
3
4
5
6
7 柒, 漆
8
9
10
100
1000 阡, 仟
10000 万, 萬

Банкноты наміналам 1000 іен, 2000 іен, 5000 іен і 10000 іен маюць маркіроўку афіцыйнымі лічбамі: 壱千, 弐千, 五千, 壱万.

Стараяпонскія лічбы[правіць | правіць зыходнік]

У стараяпонскай былі лічбы, якія сення ўжо не ўжываюцца.

Зноскі:

Лічба Чытанне Прыклад Зноскі
1 hi1to2 hi1to2hi1 (1 дзень), hi1to2to2se (адзін год)  
2 huta hutayo1 (дзьве ночы)  
3 mi1 mi1so1 (30)  
4 yo2 yo2so1 (40), yo2tari (4 чалавекі)  
5 itu ituto2se (5 гадоў)  
6 mu mutuma (6 кіпцюроў)  
7 nana nanase Можа значыць «многа»
8 ya yakumo1 (шмат аблокаў) Таксама можа значыць «многа».
9 ko2ko2no2 ko2ko2no2hashira (9 шляхетных ці багоў)  
10 to2 і to2wo to2woka (10 дзён)  
10 so1 mi1so1 (30), yo2so1 (40), muso1 (60), yaso (80) Ужываецца толькі ў складаных словах.
20 hata hatati (20), hatatari (20 людей), hatato2se (20 гадоў)  
50 i ika (50 дзён)  
100 ho iho (500), ihoto2se (500 гадоў), ihoyo2 (500 начэй), yaho (800), mi1ho (300), muho (600), ko2ko2no2ho (900) Ужываецца для множання сотняў.
100 mo1mo1 mo1mo1ka (шмат дзён) Ужываецца ў якасці слова «сотня».
1000 ti tito2se (1000 год, тысячы гадоў)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 大正十一年大蔵省令第四十三号 (会計法規ニ基ク出納計算ノ数字及記載事項ノ訂正ニ関スル件) Архівавана 26 лютага 2012. 第一条: 会計法規ニ基ク出納計算ニ関スル諸書類帳簿ニ記載スル金額其ノ他ノ数量ニシテ「一」、「二」、「三」、「十」、「廿」、「卅」ノ数字ハ「壱」、「弐」、「参」、「拾」、「弐拾」、「参拾」ノ字体ヲ用ユヘシ但横書ヲ為ストキハ「アラビア」数字ヲ用ユルコトヲ得
  2. 戸籍法施行規則 Архівавана 26 лютага 2012. 第三十一条 2: 年月日を記載するには、壱、弐、参、拾の文字を用いなければならない。
  3. 小切手振出等事務取扱規程 Архівавана 26 лютага 2012. 附則 (昭和四〇年四月一日大蔵省令第二〇号) 2: 小切手の券面金額は、当分の間、所定の金額記載欄に、漢数字により表示することができる。この場合においては、「一」、「二」、「三」及び「十」の字体は、それぞれ「壱」、「弐」、「参」及び「拾」の漢字を用い、かつ、所定の金額記載欄の上方余白に当該金額記載欄に記載の金額と同額をアラビア数字で副記しなければならない。
  4. 商業登記規則 Архівавана 2 лютага 2009. 第四十八条 2: 金銭その他の物の数量、年月日及び番号を記載するには、「壱、弐、参、拾」の文字を用いなければならない。ただし、横書きをするときは、アラビヤ数字を用いることができる。

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]