Ясмін Гаўры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ясмін Гаўры (англ.: Yasmeen Ghauri, урду: یاسمین غوری) — канадcкая топ-мадэль.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ясмін нарадзілася 23 сакавіка 1971 года ў горадзе Манрэаль (Канада) ў сям'і пакістанца і немкі. Яе бацька быў імамам.

Мадэльную кар'еру пачала з 17 гадоў. Вучачыся ў школе, працавала ў Макдональдсе, дзе Ясмін заўважыў скаўт мадэльнага агенцтва. Бацькі Ясмін былі супраць кар'еры мадэлі.

У 1998 годзе была адным з анёлаў Victoria’s Secret.

Ясмін была тварам такіх марак, як Christian Dior, Chanel, Emmanuel Ungaro, Escada, Gianfranco Ferré, Versace, Hermès, Lanvin, Оscar de la Renta, Ralph Lauren, Revlon, Sonia Rykiel и Valentino.

З'яўлялася на вокладках такіх часопісаў, як "Cleo", "Marie Claire" (Аўстралія, Францыя, Італія, Іспанія, Вялікабрытанія), "Shape", "Photo Life", "Flare", "ELLE" (Францыя, Германія, Італія, Мексіка, Сінгапур, Вялікабрытанія, ЗША), "Vogue" (Германія, Іспанія і Італія) і "Cosmopolitan" (ЗША).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]