Sons of the Forest

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Sons of the Forest
Распрацоўшчык Endnight Games[d]
Дата выпуску 22 лютага 2024[1]
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Жанр survival horror[d]
Тэхнічныя даныя
Платформа Windows[2]
Гульнявы рухавічок Unity[d]
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня[2], co-op mode[d][2] і шматкарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская, руская, французская, італьянская мова, нямецкая, іспанская, чэшская, фінская мова, японская мова, карэйская, польская, бразільскі варыянт партугальскай мовы[d], спрошчаная кітайская[d], шведская мова, вэньянь і турэцкая мова
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш

Sons of the Forest (бел.: Дзеці лесу) — камп’ютарная гульня ў жанры survival horror, якая распрацоўваецца канадскай студыяй Endnight Games. Выпуск гульні ў раннім доступе адбыўся 23 лютага 2023 года. З’яўляецца працягам гульні The Forest.

Геймплэй[правіць | правіць зыходнік]

Sons of the Forest — гэта гульня ў жанры survival horror, якая прапануе прасоўвацца па сюжэце ў адзіночку або ў кампаніі з ШІ-напарнікам. У гульні таксама даступны шматкарыстальніцкі рэжым да 8 чалавек.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт з’яўляецца працягам першай канцоўкі гульні The Forest. Безыменны найміт адпраўляецца на аперацыю з атрадам наёмнікаў на верталёце з мэтай знайсці зніклага мільярдэра на востраве. Падчас палёту верталёт цярпіць крушэнне над востравам. Пасля катастрофы галоўны герой аказваецца на сушы, якая кішыць канібаламі і мутантамі. У якасці партнёра ў пачатку гульні падаецца Кельвін, наёмнік, які аглух пасля падзення, а ў сярэдзіне сюжэту герой можа сустрэць дачку зніклага мільярдэра Вірджынію.

Распрацоўка і выпуск[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск Sons of the Forest адкладваўся двойчы. Гульню анансавалі ў снежні 2019 года і тады яна павінна была выйсці ў маі 2022 года. 25 сакавіка 2022 гульня была адкладзена на кастрычнік таго ж года. Гэта было зроблена для таго, «каб мы маглі рэалізаваць наша бачанне наступнага кроку ў гульнях на выжыванне» [3], як растлумачыў адзін з распрацоўшчыкаў Endnight Games. У жніўні 2022 года гульня была зноў адкладзена да канчатковай даты выпуску 23 лютага 2023 года [4] Пазней было абвешчана, што гульня будзе запушчана ў раннім доступе, каб пазбегнуць далейшых затрымак. [5]

Водгукі крытыкаў[правіць | правіць зыходнік]

Sons of the Forest пераўзышлі «Starfield» у спісе найбольш жаданых гульняў у Steam. [6] Гульня разышлася тыражом у больш чым 2 мільёны копій за першыя 24 гадзіны пасля рэлізу [7]. У дзень запуску гульня мела больш за 250 000 адначасовых гульцоў у Steam. [8] На дадзены момант з’яўляецца самай прадаванай гульнёй у Steam. [9]

IGN напісалі, што «Sons of the Forest» "бярэ ўсё, што яго папярэднік рабіў добра, і робіць гэта крыху лепш", у тым ліку палепшаны штучны інтэлект і графіку, карта стала значна больш. Але таксама IGN адзначылі дрэнную аптымізацыю прадукцыйнасці і незавершаную гісторыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кулешова Е. Авторы Sons of the Forest раскрыли дату выхода игры из раннего доступа — Игромания // Игромания — 2023. — ISSN 1560-2583 Праверана 30 лістапада 2023.
  2. а б в Steam — 2003. Праверана 18 студзеня 2023.
  3. Dinsdale, Ryan. Sons of the Forest Delayed to October. IGN (25 сакавіка 2022).
  4. Leston, Ryan. Sons of the Forest Delayed to February 2023. IGN (31 жніўня 2022).
  5. Zollner, Amelia. Sons of the Forest Will Now Launch in Early Access to Avoid More Delays. IGN (3 лютага 2023).
  6. Young, Rory. Upcoming Horror Game Overtakes Starfield on Steam's Most Wishlisted Chart (англ.). Game Rant (17 лютага 2023).
  7. Bankhurst, Adam. Sons of the Forest Sells 2 Million Copies in 24 Hours After Entering Early Access. IGN (24 лютага 2023).
  8. Wilde, Tyler. More people are playing Sons of the Forest on Steam than Hogwarts Legacy. PC Gamer (25 лютага 2023).
  9. Heaton, Andrew. Sons of the Forest Continues to Break Records on Steam (англ.). Game Rant (27 лютага 2023).