Мікола Маляўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Маляўка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 снежня 1941(1941-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2024(2024-04-04) (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Прэміі
Узнагароды

Мікола Маляўка, поўнае імя Мікалай Аляксандравіч Маляўка (13 снежня 1941, вёска Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць — 4 красавіка 2024, Мінск) — беларускі паэт перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1958) два гады працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі. У 1965 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Воранаўскім і Крупскім раёнах, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», старшым рэдактарам на Беларускім радыё. З 1969 г. — старшы рэдактар рэспубліканскага метадычнага кабінета Міністэрства культуры БССР, з 1976 г. — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1980 г. — супрацоўнік часопіса «Вясёлка».

Памёр 4 красавіка 2024 года. Пахаваны ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, балады, байкі, 1988). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987), «Дзе жывуць казкі» (1994), «Запрашаем на калядкі» (1998), «Папялушка» (2000), «Пачынайце дзень з усмешкі» (2013), «З вудай на вясёлцы» (2013), кнігу прозы «Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа» (2011)[2].

Перакладаў на беларускую мову творы М. Стэльмаха[3].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік Мікалай Маляўка (руск.). zviazda.by (5 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
  2. Бязлепкіна, Аксана. Беззаганны Колас. Літаратура. ARCHE Пачатак (6 лютага 2012). Праверана 8 студзеня 2017.
  3. Ключановіч І. М. Стэ́льмах Міхаіл Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 230. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  4. Ф. Фядотаў.. Лаўрэат «Залатога Купідона» — Мікола Маляўка. «Прамень» (7 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]