Прамавугольнік
Прамавугольнік — чатырохвугольнік, у якога ўсё вуглы прамыя, г. зн. роўныя 90°.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
- Дыяганалі прамавугольніка роўныя.
- Прамавугольнік з’яўляецца паралелаграмам — яго процілеглыя бакі раўналежныя.
- Бакі прамавугольніка з’яўляюцца адначасова яго вышынямі.
- Квадрат дыяганалі прамавугольніка роўны суме квадратаў двух яго не процілеглых бакоў (па тэарэме Піфагора).
- Прамавугольнік, які адначасова з’яўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.
Плошча прамавугольніка[правіць | правіць зыходнік]
Велічыня плошчы прамавугольніка роўная памнажэнню шырыні прамавугольніка на яго вышыню:
- дзе — бакі прамавугольніка
Перыметр прамавугольніка[правіць | правіць зыходнік]
Перыметр прамавугольніка роўны падвоенай суме даўжынь яго шырыні і вышыні.
- дзе — бакі прамавугольніка
Прыкметы[правіць | правіць зыходнік]
- Чатырохвугольнік з’яўляецца прамавугольнікам калі выконваецца хаця б адна з умоваў:
- Усе вуглы прамавугольніка прамыя
- Дыяганалі паралелаграма роўныя
- Чатырохвугольнік з’яўляецца квадратам.
- Квадрат дыяганалі роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.
Бакі і дыяганалі[правіць | правіць зыходнік]
- Даўжынёй прамавугольніка завуць даўжыню даўжэйшай пары яго бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшай пары бакоў.
- Даўжыня дыяганалі прамавугольніка вылічаецца па тэарэме Піфагора і роўная квадратнаму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прамавугольнік