Java (мова праграмавання): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Адменена першае рэдагаванне
Радок 41: Радок 41:
* [http://moboportal.ru/ Java гульнi] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20081204095121/http://moboportal.ru/ |date=4 снежня 2008 }}
* [http://moboportal.ru/ Java гульнi] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20081204095121/http://moboportal.ru/ |date=4 снежня 2008 }}
* [http://belarusjug.org/ Беларуская Java User Group] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20071011165111/http://belarusjug.org/ |date=11 кастрычніка 2007 }} — супольнасць беларускіх Java-распрацоўшчыкаў
* [http://belarusjug.org/ Беларуская Java User Group] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20071011165111/http://belarusjug.org/ |date=11 кастрычніка 2007 }} — супольнасць беларускіх Java-распрацоўшчыкаў
* [https://www.scaler.com/topics/java/ Java tutorial]


{{Мовы праграмавання}}
{{Мовы праграмавання}}

Версія ад 15:16, 21 кастрычніка 2022

Java
Выява лагатыпа
Клас мовы аб'ектна-арыентаваная
З’явілася ў пачатак 1990-х
Аўтар(ы) Sun Microsystems
Пашырэнне файлаў java, class, jar, jad, jmod
Тыпізацыя даных строгая, статычная
Зведала ўплыў Objective-C, C++, Smalltalk
Паўплывала на C#, J#, VJ#
Ліцэнзія GNU General Public License[1]
Сайт oracle.com/java/ (англ.)

Java (Джа́ва) — гэта аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, распрацаваная карпарацыяй «Sun Microsystems» на пачатку 1990-х гадоў. Праграмы, напісаныя на Java, звычайна кампілююцца ў байткод, які потым пры патрэбе пераўтвараецца ў машынны код падчас выканання. Таксама пад Java часам разумеюць праграмную платформу, для якой была напісана гэтая мова.

Мова многае пераняла ад сваіх папярэднікаў C і C++, але вылучаецца прасцейшай рэалізацыяй аб’ектаў і меншай колькасцю механізмаў нізкага ўзроўню. Скрыптавая мова JavaScript мае падобны сінтаксіс, але не мае дачынення да Java.

На цяперашні час «Sun Microsystems» пастаўляе GPL-рэалізацыю кампілятара і віртуальнай машыны Java.

Гісторыя

Java стала вынікам працы адмыслоўца з карпарацыі Sun Microsystems Джэймса Гослінга над праектам «Oak» (Дуб) у чэрвені 1991. Гослінг мэтай сваёй працы паставіў распрацоўку віртуальнай машыны і мовы праграмавання для яе, з сінтаксісам і прынцыпамі, падобнымі да C/C++. Першая версія мовы Java 1.0 з'явілася ў 1995 г. Галоўным прынцыпам гэтага праекту стаў лозунг «Write Once, Run Anywhere» (WORA), што ў перакладзе на беларускую мову гучыць як «Пісаць адзін раз, запускаць усюды», што абяцала гарантыю нармальнай работы аднаго і таго ж коду на любых падтрымліваемых платформах. Віртуальная машына забяспечвала даволі высокі ўзровень бяспекі (магчымасць абмежавання сеткавых, дыскавых аперацый і інш.), прычым яго можна было змяняць пры патрэбе. Праз некаторы час большасць папулярных вэб-браўзераў пачалі падтрымліваць бяспечнае выкананне аплетаў Java, убудаваных у старонкі сеціва. Пачынаючы з версіі «Java 2», Sun Microsystems выпускае некалькі розных пакункаў Java для розных платформаў. Напрыклад, версія J2EE прызначана для праграм з высокімі патрабаваннямі да апаратнага забеспячэння, а версія J2ME, наадварот, прызначана для мабільных платформ.

У лістападзе 2006 г. Sun выпусціла частку зыходнага кода Java пад адкрытай ліцэнзіяй GPL. 8 траўня 2007 г. Sun скончыла працэс адкрыцця ўсяго галоўнага кода Java, за выключэннем невялікай часткі кода, на якую Sun не мела аўтарскіх правоў. З дапамогай праекта IcedTea, які з дазволу Sun распрацоўвала кампанія Red Hat, у чэрвені 2008 г. Java стала поўнасцю адкрытай.

Апошняя версія Java — Java SE 7 была выпушчана 28 ліпеня 2011 г.

Асаблівасці

  1. Аб'ектна-арыентаваныя тэхналогіі праграмавання
  2. Магчымасць выканання аднаго выканальнага файла на розных аперацыйных сістэмах
  3. Падтрымка камп'ютарных сетак
  4. Бяспечнае выкананне праграм аддалена, з іншага камп'ютара
  5. Простасць выкарыстання, заснаваная на рэалізацыі толькі дзейсных метадаў аб'ектна-арыентаванага праграмавання
  6. Аўтаматычнае збіранне смецця

Зноскі

Спасылкі