Мікалай Апанасавіч Апіёк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Апанасавіч Апіёк
Фатаграфія
Мікалай Апіёк. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 20 лістапада 1935(1935-11-20) (88 гадоў)
Месца нараджэння Макараўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт, тэматычная карціна, нацюрморт
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі»
Уплыў А. Мазалёў, Яўген Чамадураў
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Апанасавіч Апіёк (20 лістапада 1935, Макараўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 1951—1955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы, у 1956—1957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкага вучылішча. Некаторы час працаваў у сістэме Мастацкага Фонду БССР (г. Віцебск). У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. Вучыўся ў Ф. Дарашэвіча, Аляксандра Мазалёва, Яўгена Чамадурава.

З 1964 года 10 лет працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 спектакляў.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1966 г, кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў БССР.

Персанальныя выстаўкі жывапісу наладжваў у Беларусі, Польшчы і Германіі.

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі.

Асноўныя творы: карціны «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі», серыя партрэтаў дзеячаў культуры Беларусі; афармленне спектакляў: «Варвары» М. Горкага, «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева, «Амністыя» М. Матукоўскага, «Трыбунал» Андрэя Макаёнка, «Дамы і гусары» А. Фрэдра, «Снежная каралева» Яўгена Шварца.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі і іншых краін.

Жонка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева.

Зноскі

Літаратура

  • Апіёк Мікалай Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — Т. 18, Кн.1. — С. 335.
  • Апіёк Мікалай Апанасавіч // Беларускі Саюз Мастакоў : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 25.