Крыніца (бровар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыніца
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1975
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск, вул. Радыяльная, 52
Ключавыя постаці генеральны дырэктар Аляксандр Яўгенавіч Кіжук
Галіна Харчовая прамысловасць
Прадукцыя Піва, квас, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі
Доўг 34,5 млн BYN
Абарот 528,8 млрд. BYN
Чысты прыбытак 38 тыс. BYN[1]
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам
Сайт krinitsa.by
Квас «Лето 988»

ААТ «Крыніца» — найбуйнейшы беларускі бровар, які ўваходзіць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам».

Гісторыя

«Крыніца», раней вядомае як Мінскі піваварны завод №2, пачала сваю дзейнасць у 1975 г. Тады былі ўведзеныя ў эксплуатацыю асноўныя вытворчыя цэхі: соладавенны, варачны, брадзільна-лагерны, і зварана першае піва «Крыніца»[2].

У 1992 г. вытворчае аб’яднанне «Крыніца» становіцца арэндным прадпрыемствам, якое ў 2001 г. пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

У 2001 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка і прэзідэнт піваварнай кампаніі «Балтыка»  (руск.) Таймураз Балоеў дамаўляюцца аб інвестыцыях у «Крыніцу». «Балтыка» была гатовая за два гады падвоіць магутнасці беларускага прадпрыемства, уклаўшы ў яго 50 млн долараў. Расійскія інвестары разлічвалі праз дадэмісію атрымаць кантрольны пакет акцый. За год «Балтыка» паспела пад гарантыі ўрада ўкласці ў «Крыніцу» 10,5 млн долараў. Беларускі бок не спяшалася аддаваць кантрольны пакет, прапаноўваючы паэтапную схему перадачы акцый і дадаючы «некамерцыйныя» абцяжарання, накшталт будаўніцтва лядовай арэны на «Трактары». Грунтоўна абнавіўшы вытворчасць, «Балтыка» у 2002 г. згарнула рэканструкцыю і падала пазоў у Міжнародны камерцыйны арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце Расійскай Федэрацыі, які вынес 5 рашэнняў на карысць істца і абавязаў выплаціць пазыку ў памеры больш за 10 млн долараў[3][4].

У перыяд з 2003 па 2008 гг. дзяржаўны пакет (84,5%) акцый у «Крыніцы», знаходзіўся ў даверным кіраванні ААТ «Пріорбанк».

З 2006 да 2012 гг. у склад прадпрыемства на правах філіяла ўваходзіла ААТ «Полоцкое пиво».

Вясной 2017 г. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пачаў перадпрыватызацыйную падрыхтоўку піўзаводаБровар «Крыніца» рыхтуюць да прыватызацыі[5].

Зноскі